Свет5050

У Данецкай вобласці з'явілася бранятэхніка пад расійскімі сцягамі

Украінская дэсантная частка, дыслакаваная ў вобласці, перайшла на бок Расіі.

фота з фб Сяргея Грыца

13:40

Бранятэхніка пад Данецкам не захоплена, а «партызанскім метадам пракралася да баевікоў»

11:36

«Толькі што ў Славянск ўвайшлі 6 БМП з салдатамі і грузавік. У некаторых георгіеўскія стужачкі на правым пагоне, ёсць расійскі сцяг. Камандзір сказаў, што ўкраінская дэсантура перайшла на бок Данецкай рэспублікі, але твары многіх салдат невясёлыя і напружаныя. Не ўсё так проста…», — напісаў некалькі хвілін таму ў сваім фэйсбуку беларускі фотакарэспандэнт Сяргей Грыц.

Пазней Сяргей Грыц, каментуючы заяву Мінабароны Украіны, што фоткі з расійскімі сцягамі не праўдзівыя, дадаў: «гэта маё фота, яны толькі што прывехалі да гарадміністрацыі Славянска. Што вы прачапіліся з гэтымі стужкамі. Гэта ўкраінскія дэсантнікі, а са стужкамі ходзяць іншыя, дзелавітыя і арганізаваныя, якія ўсім аддаюць загады».

11:11

Сепаратысты пры падтрымцы «зялёных чалавечкаў» захапілі 6 машын БТР, якія ўвайшлі ў Краматорск (Данецкая вобласць) для правядзення антытэрарыстычнай аперацыі.

Краматорск, 16 красавіка, twitter.com/euromaidan/

Першапачаткова актывісты з георгіеўскім стужачкамі атачылі баявыя машыны і заблакавалі іх рухЗатым на дапамогу да сепаратыстаў прыйшлі добра экіпіяваныя ўзброеныя людзі ў камуфляжы, у народзе званыя «зялёнымі чалавечкі». Агульнымі намаганнямі яны абязброілі БТРы і адагналі іх у бок вёскі Іванаўка.

У Краматорску і Славянску БТРы ідуць пад расійскімі сцягамі.

Каментары50

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць