Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, двое пенсіянераў вярталіся з прагулкі ў парку Горкага і выпадкова сутыкнуліся з п’янымі маладзёнамі. Хлопцы палічылі, што іх штурхнулі спецыяльна. І збілі пенсіянераў. Адзін мужчына ад удару паваліўся і стукнуўся галавой аб бардзюр.
Хуліганы збеглі, калі на іх закрычала выпадковая дзяўчына на вуліцы. З лёгкімі цялеснымі пашкоджаннямі мужчын шпіталізавалі.
Міліцыя шукае нападнікаў. Калі вы пазналі людзей на фота і відэа, звяртайцеся на: (017) 230-34-34, (029) 633-73-11.
Каментары