Грамадства22

У Польшчы жыве 143 тысячы беларусаў з афіцыйнымі дакументамі на пражыванне

Па даных Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы на 28 лютага 2025 года, колькасць грамадзян Беларусі з дзейнымі дазволамі на знаходжанне склала 143 097 чалавек, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусы ў Польшчы».

Для параўнання: на канец 2023 года — амаль 119 тысяч грамадзян Беларусі мелі легальныя дакументы для пражывання; у жніўні 2020 года такіх было 28 тысяч.

З гэтых 143 тысяч часовы дазвол на жыхарства маюць 88 684, пастаянны — 42 378, дадатковую абарону — 8 699, карту рэзідэнта ЕС — 1 655, статус бежанца — 883, часовую абарону — 637, іншае — 161

Прычыны атрымання дазволаў: па працы — 62%. па іншых абставінах — 17%, для ўз’яднання сям’і — 17%, для навучання — 4%.

Беларусаў у Польшчы найбольш жыве ў: Мазавецкім ваяводстве (Варшава) — 53 000, Падляшскім ваяводстве (Беласток) — 15 000, Паморскім ваяводстве — 12 000

Агульная колькасць беларусаў у Польшчы афіцыйна не падлічваецца, бо людзі маюць дакументы розных катэгорый.

Паводле нефармальных ацэнак польскіх дзяржаўных органаў, у Польшчы можа знаходзіцца больш за 350 000 грамадзян Беларусі.

Каментары2

  • Dziękuję bardzo
    24.03.2025
    Вялікі дзякуй нашай новай Радзіме за магчымасць вучыцца, працаваць, лячыцца, адпачываць і проста спакойна і заможна пажыць! У старым канцлягеры такое ніколі не было б магчымым.
  • Чэл
    24.03.2025
    Можа гэта i добра што гэтыя людзi з'ехалi. У Беларусi шмат каму жыцця не давалi i па ýзроýню жыцця куды горш, а ý ЕС i Польшчы магчымасцяý бясконца, свабода, бяспека, высокiя стандарты жыцця. Напэýна яшчэ 5 год там i вернуцца магчыма адзiнкi. Польшчы так сама вельмi фартанула што 140 тыс.+ патэнцыйных культурна блiзкiх новых грамадзян, гэта лепей чым з Афрыкi, цi Паýднёвай Азii.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць