Вайна55

Каб не трапіць у СІЗА, расійскі апазіцыйны блогер пайшоў на вайну. Днямі яго пахавалі ў закрытай труне

На фронце колішні прыхільнік Навальнага Міхаіл Алфераў перагледзеў сваю пазіцыю. Ён спадзяваўся вярнуцца на радзіму ў якасці «героя СВА».

Міхаіл Алфераў, фота Sota

Апазіцыйны блогер з расійскага Кемерава Міхаіл Алфераў вёў ютуб-каналы «Вораг свінасабак» і «Казачны Кузбас». У 2022 годзе на яго завялі крымінальную справу за публікацыю роліка ў падтрымку Аляксея Навальнага. Пасля яшчэ дадаліся справы за распальванне варожасці ў адносінах суддзі, паклёп і прымяненне гвалту ў адносінах прадстаўніка ўлады.

Алферава трымалі пад хатнім арыштам, але маглі ў любы момант перавесці ў СІЗА. Пры гэтым расійскія сілавікі намякалі на магчымую крымінальную справу за згвалтаванне і на будучыя праблемы праз гомасэксуальнасць блогера.

У выніку апазіцыйны блогер вырашыў падпісаць кантракт з Міністэрствам абароны Расіі, каб не трапіць у СІЗА. У красавіку 2024 года Міхаіл Алфераў адправіўся на фронт. Спачатку яго пакінулі пры штабе, дзе ён запісваў прапагандысцкія ролікі. Ён нават пераконваў некаторых сяброў па апазіцыйнай дзейнасці таксама ехаць на вайну. 

Кемераўская апазіцыйная журналістка прапаноўвала Алфераву магчымасць эвакуацыі, але той адмаўляўся і тлумачыў, што на вайне адчувае сябе патрэбным і спадзяецца вярнуцца на радзіму ў якасці «героя СВА».

Урэшце блогера перавялі на перадавую. Пратрымаўся ён там нядоўга. Як мяркуецца, Алфераў загінуў 25 снежня 2024 года. Тыдзень таму яго пахавалі ў Кемераве ў закрытай труне.

Каментары5

  • Калі ілюзіі адплывуць?
    24.03.2025
    Што значыць пераглядзеў сваю пазіцыю? Навальны, зрэшты, як і многія іншыя расійскія апазіцыянеры, быў супраць Пуціна, але не супраць "вялікай" Расіі.

    Хіба, што НН у закладніках у "хорошіх русскіх", тады дайце неяк сігнал.
  • Харошы рускі фертылайзер
    24.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • на 2 месяца ў штаб а потым на miasny штурм ,)
    24.03.2025
    так іван , Украіна гэта не Маскоўская эмпэрыя , цікава як масковія працуе , на 2 месяца ў штаб а потым на miasny штурм ,))) а вы расеякоўныя дасель пра балі і французскія булкі марыце ?

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць