Грамадства11

ВНУ Беларусі скароцяць набор у гэтым годзе

Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі, агульны план прыёму складзе 48,3 тысячы чалавек, што менш, чым летась, піша «Спутнік».

У 2024 годзе ВНУ планавалі набраць 52—53 тысячы чалавек, прычым колькасць бюджэтных месцаў была павялічана да 31,4 тысячы.

У гэтым годзе колькасць бюджэтнікаў узрасце яшчэ — да 31 800 чалавек, што на 400 больш, чым у мінулым годзе.

«Агульны план прыёму на вышэйшую адукацыю некалькі меншы за леташні — за кошт скарачэння колькасці месцаў на платнай аснове», — патлумачыў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў.

Паводле яго слоў, будзе павялічаны прыём на інжынерныя, педагагічныя і медыцынскія спецыяльнасці, куды найчасцей паступаюць абітурыенты з мэтавымі накіраваннямі.

Інфармацыя пра колькасць мэтавых месцаў будзе апублікавана: да 1 мая — па ўсіх спецыяльнасцях; да 1 чэрвеня — асобна па педагагічных спецыяльнасцях.

Каментары1

  • Ed
    24.03.2025
    Šlacham Trampa- Minadukacyji padrychtavacca

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта79

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта79

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць