Сустаршыня зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» Андрэй Цянюта быў затрыманы вечарам 4 мая ў Гомелі, на падыходзе да дома, паведамляе сайт арганізацыі.
Міліцыянты склалі на яго два адміністрацыйныя пратаколы: за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Заўтра раніцай а 9:00 у судзе Чыгуначнага раёна Гомеля мае адбыцца суд.
Сёння, 5 мая, у Мінску быў затрыманы Мікола Дземідзенка.
-
Памёр бізнэсмен з 90-х Аляксандр Сманцар. Гэта ён у 2010 званіў Статкевічу на Плошчу і заклікаў «сядаць у крэсла Сідорскага»
-
Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер
-
Нямецкі дэпутат, які мае пад Лідай фірму па перапрацоўцы цыбулі, выклікаў паліцыю на журналістаў і былога беларускага вязня
Каментары