Культура

У Магілёве адзначылі 120‑я ўгодкі з дня нараджэньня Цішкі Гартнага

4 лістапада ў Пячэрскі лесапарк Магілёва да памятнага знаку беларускаму пісьменьніку, першаму старшыні савецкага ўраду Беларусі прыйшлі два дзясяткі чалавек. На сымбалічным месцы пахаваньня Зьмітра Жылуновіча адбыўся непрацяглы мітынг.

4 лістапада ў Пячэрскі лесапарк Магілёва да памятнага знаку беларускаму пісьменьніку, першаму старшыні савецкага ўраду Беларусі прыйшлі два дзясяткі чалавек. На сымбалічным месцы пахаваньня Зьмітра Жылуновіча адбыўся непрацяглы мітынг.

На мітынгу магілёўскія палітыкі, актывісты няўрадавых арганізацыяў узгадалі пісьменьніка ды ягоныя творы. Прамаўлялі пра Беларускую народную рэспубліку, БССР ды сёньняшнюю незалежную Беларусь.

Зьміцер Жылуновіч нарадзіўся 4 лістапада 1887 году. У кастрычніку 1918 году беларускі пісьменьнік прыняты ў камуністычную партыі. 1 студзеня 1919 году ён ачоліў першы савецкі ўрад Беларусі. У 1930 годзе Зьмітра Жылуновіча выключылі з партыі. У 1936 годзе арыштавалі, а ў 1937‑м назвалі псыхічна хворым. 7 красавіка 1937 году яго зьмясьцілі ў магілёўскую лякарню. 12 кастрычніка гэтага ж году Цішка Гартны памёр.

Паводле афіцыйнай вэрсіі, пісьменьнік памёр ад гангрэны лёгкіх. Гісторыкі ж спасылаюцца на відавочцаў трагедыі: паводле аповедаў, даведзены ўтрыманьнем у лякарні да псыхічнага зрыву, Жылуновіч скончыў жыцьцё самагубствам.

Прыкладнае месца пахаваньня знайшоў кіраўнік магілёўскага аддзяленьня «Мартыралёгу Беларусі» Валянцін Ермаловіч. У 1989 годзе на гэтым месцы паставілі памятны знак.

Сёлета ўлетку актывісты гарадзкой суполкі Таварыства беларускай мовы зьвярнуліся да магілёўскай улады з просьбай упарадкаваць тэрыторыю вакол памятнага знаку Цішку Гартнаму. Паводле старшыні суполкі Алега Дзячкова, у гарвыканкаме нібыта ўхвалілі ініцыятыву і пачалі распрацоўваць праект упарадкаваньня.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці1

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Пад меркаваным месцам пахавання Ісуса раскрылі 2000‑гадовую таямніцу, якая супадае з біблейскім апісаннем12

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

Толькі палова беларусаў вяртаюцца з адпачынку адпачыўшы

Беларусы эфектна правялі лета на даху Нацыянальнай бібліятэкі ШМАТ ФОТА1

Лябедзька: Ці лепш было б, каб у 1994‑м годзе Лукашэнку перамог Кебіч? Не!31

У Мінску адкрылі рух па абноўленым мосце праз Свіслач1

У Іўеўскім раёне ў лабавым сутыкненні адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі1

Украінцы знішчылі расійскі стратэгічны бамбавік на аэрадроме ў Саратаўскай вобласці10

У Беларусі знайшлі баравік памерам з вядро ФОТА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці1

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць