Здароўе88

Канец эры антыбіётыкаў: важныя лекі перастаюць працаваць

Сусветная арганізацыя аховы здароўя апублікавала даследаванне, вынікі якога не могуць не трывожыць.

Дадзеныя СААЗ паказваюць рост устойлівасці мікраарганізмаў да антыбіётыкаў па ўсім свеце. У дакладзе ўказваецца, што менавіта рэзістыўнасць узбуджальнікаў захворванняў да антыбіётыкаў можа стаць галоўнай пагрозай здароўю чалавецтва.

У дакладзе адзначаецца, што «канец эры антыбіётыкаў — калі простыя інфекцыі ці нязначныя траўмы могуць прыводзіць да смерці — надзвычай верагодны сцэнар у ХХІ стагоддзі».

СААЗ зрабіла аналіз дадзеных па ўстоўлівасці кішэчнай палачкі, клебсіела пнеўманіі, залацістага стафілакока, пнеўмакока, узбуджальнікаў нетыфознага сальманэлёзу, шыгелы і ганакокаў да антыбіётыкаў.

Дадзеныя для даследавання былі атрыманыя са 114 краінаў свету, і ва ўсіх рэгіёнах было зафіксавана зніжэнне эфектыўнасці антыбіётыкаў у дачыненні да ўсіх сямі інфекцый.

Напрыклад, устойлівасць кішэчнай палачкі, якая можа выклікаць урынаінфекцыі і заражэнне крыві, да антыбіётыкаў групы фторахіналонаў ужо сёння перавысіла 50%. У 1980-я, калі фторахіналоны пачалі выкарыстоўвацца ў медыцынскай практыцы, супраціўляльнасць кішэчнай палачкі была блізкая да нуля. 

Сітуацыя ўскладняецца і тым, што цягам апошніх 30 гадоў не было распрацавана ніводнага прынцыпова новага тыпу антыбіётыкаў.

Таму прыярытэтнаю стала неабходнасць максімальна паменшыць ужыванне антыбіётыкаў, каб запаволіць працэс прыстасоўвання мікраарганізмаў. Другім важным момантам з'яўляецца прафілактыка інфекцыйных захворванняў: найперш вакцынацыя і асабістая гігіена.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку5

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

Ціханоўская ўсё ж змагла адкрыць банкаўскі рахунак у Польшчы6

Сёння на папцы Ціханоўскай — партрэт жыхара Брэста, якога пасадзілі на сем гадоў за тое, што ён хадзіў на суды над палітвязнямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць