Пра гэта ён напісаў у сваім фэйсбуку ў 14:45.

«Шукаюць гестапаўцы… Калі што, то я не лаюся матам, не спраўляю патрэбу ў грамадскіх месцах і не збіраюся аказваць супраціўленне», — напісаў лідар «Маладой Беларусі».

Нагадаем, што цягам апошніх дзён, і тыдняў, паўтара дзясяткі грамадскіх актывістаў (маладафронтаўцы, нацболы, фанаты ФК «Партызан») былі затрыманыя ў Беларусі. 

Так, учора маладафронтаўцы Мікалай Дземідзенка і Міхаіл Мускі былі асуджаны на 20 сутак.

Супрацоўнікі міліцыі Крук і Зянько сведчылі на судзе, што Дземідзенка спраўляў натуральную патрэбу ў грамадкім месцы і на заўвагі міліцыі не рэагаваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0