Сёння ў цэнтры Мінска адбылася чарговая акцыя «Ежа замест бомб». Такія ініцыятывы адбываліся зімой штотыдзень у трох кропках горада: бяздомнікаў рэгулярна падкармлівалі бясплатнай ежай, але ўжо тады, зімой, актывісты адчулі на сабе ціск.
Сёння каля Міхайлаўскага сквера, дзе праходзіла раздача ежы, затрымалі актывіста Алеся Курца. У скверы Балівара, калі хлопцы разыходзіліся, затрымалі Зубрыцкіх Аляксандра і Яўгена, Лугіна Уладзіміра і Алену Нямцову (забралі з роварам). Дваіх пасадзілі ў мікрааўтобус, астатніх на машыне ДАІ і цывільных аўтамабілях адвезлі ў ДАІ Партызанскага РУУС.
У затрыманых абшукалі машыны, сфатаграфавалі і ўзялі адбіткі пальцаў. Праз 3 гадзіны выпусцілі ўсіх, акрамя Алеся Курца.
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары