Свет44

Расійскія верталёты парушылі ўкраінскую мяжу

24 мая Мінабароны Украіны зафіксавала спробу перасячэння двума верталётамі Мі-35 Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі адміністрацыйна-размежавальнай лініі паміж Херсонскай вобласцю і часова акупаванай тэрыторыі АР Крым.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Украіны.

Паводле паведамлення, спроба перасячэння была зафіксавана ў 00:55.

«Вайскоўцы назіральнага паста адной з вайсковых часцей Сухапутных войскаў ВСУ, якія выконваюць задачы па прызначэнні ў раёне мыса Кутар у Херсонскай вобласці, папераджальным агнём з зенітнай ўстаноўкі прымусілі правакатараў ўзяць зваротны курс», - адзначылі ў Мінабароны.

Як вядома, раней у МЗС Украіны паведамілі, што 24 мая каля 4:00 у раёне пункта пропуску «Дуброўка» ў Данецкай вобласці памежнікі зафіксавалі чарговае несанкцыянаванае перасячэнне мяжы з боку Расіі: 5 грузавых і 2 легкавых аўтамабілі з узброенымі людзьмі.

«Ёсць усе падставы сцвярджаць што, як і папярэднія парушэнні мяжы з боку Расіі, гэтая правакацыя адбывалася пры непасрэдным садзейнічанні і папушчальніцтве расійскіх памежнікаў», — гаворыцца ў паведамленні.

У МЗС падкрэслілі, што «арганізаванае расійскімі ўладамі пранікненне на тэрыторыю Украіны ўзброеных тэрарыстычных фарміраванняў з'яўляецца нічым іншым як чарговым актам агрэсіі супраць нашай дзяржавы, цынічным грэбаваннем Расеяй нормамі і прынцыпамі міжнароднага права».

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Усе навіны →
Усе навіны

Ала Пугачова перанесла дзве аперацыі на сэрцы1

Як звычайная крэйда можа дапамагчы знізіць спёку ў доме4

У Польшчы затрымалі двух беларусаў і дзевяцярых украінцаў, якіх падазраюць у арганізацыі мітынгаў за расійскія грошы9

МЗС Беларусі пракаментавала папярэджанні Кіева4

Лукашэнка не перадаваў Пуціну ніякага паслання ад Зяленскага4

Кіраўнік польскай разведкі назваў ключавую ўмову для паляпшэння адносін з Мінскам28

Як выглядаюць кватэры ў доме ў цэнтры Мінска пасля пажару ФОТЫ, ВІДЭА4

У Беларусі можна будзе разлічвацца па QR-кодзе3

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць