Навука і тэхналогіі1515

Самая прагрэсіўная тэхналогія асвятлення

Папулярная тэорыя кажа, што ў 1920-­х вытворцы электрычных лямпаў дамовіліся абмежаваць тэрмін службы бытавых лямпаў напальвання тысячай гадзін, каб забяспечыць пастаянныя продажы.

Тэорыя застаецца непацверджанай, але будучыні ў лямпачак напальвання няма — гэта факт. Лямпы напальвання яшчэ вельмі папулярныя ў Беларусі з яе адносна таннай электрычнасцю. Насамрэч, гэтая прылада ператварае ў бачнае святло ажно 5% спажытай энергіі. Астатнія 95% — інфрачырвонае, ці цеплавое, выпраменьванне. Нездарма многія краіны (Беларусь не ў іх ліку) абвесцілі вайну такім лямпам і часткова ці цалкам забаранілі іх ужыванне. 

Энергаашчадныя люміне­сцэнтныя лямпы аказаліся не найлепшай альтэрнатывай.

Яны працуюць даўжэй за лямпы напальвання і спажываюць менш электрычнасці. На жаль, люмінесцэнтныя лямпы нясуць пагрозу для здароўя чалавека, бо ў іх утрымліваецца надзвычай атрутная ртуць. Таму раструшчаная люмінесцэнтная лямпа — зусім не да шчасця, а правільна ўтылізаваць такую лямпу ў Беларусі — сапраўдная праблема.

Аднак існуе тып бытавых лямпачак, у якіх амаль няма недахопаў. Гэта святлодыёдныя лямпы.

Крыніцай святла ў святлодыёднай лямпе з’яўляецца адзін, але часцей некалькі, святлодыёдаў. Святлодыёдныя лямпы адрозніваюцца ад лямпаў напальвання і люмінесцэнтных лямпаў надзвычай малым спажываннем электраэнергіі. Кожны ват святлодыёднай лямпы прыблізна эквівалентны 10 ватам лямпы напальвання. Такім чынам, шасціватная лямпачка на святлодыёдах замяняе 60-­ватную лямпу напальвання.

Моцным бокам святлодыёдных лямпаў ёсць не толькі высокая светлавая аддача, але і тэрмін службы.

Калі лямпачка напальвання «гарыць» каля 1000 гадзін, люмінесцэнтная лямпачка — да 15 тысячаў гадзін, дык тэрмін службы святлодыёдаў у бытавой лямпачцы складае каля 35—50 тысячаў гадзін.

Тэарэтычна, адной святлодыёднай лямпы, запаленай цягам 6 гадзін у дзень, хопіць на 16—22 гады.

Дадатковым плюсам бытавых святлодыёдных лямпачак перад люмінесцэнтнымі з’яўляецца больш плаўны і прыемны воку каляровы спектр святла.

Колькі эканоміць святлодыёд?

Адна 60-­ватная лямпа напальвання, уключаная 6 гадзін у дзень, расходуе 11 кВт·г. Пры цане 1 кВт·г 746 рублёў (для дамоў без электрапліт і без ужывання павелічальнага каэфіцыента) штомесяц такая лямпа абыходзіцца ў 8,2 тыс. руб. Год эксплуатацыі лямпы напальвання каштуе 98,4 тыс. руб.

Шасцігадзінная штодзённая эскплуатацыя 7­-ватнай святлодыёднай лямпачкі каштуе 670 рублёў у месяц і 11,6 тыс. руб у год. Таму такая лямпачка акупіцца ўсяго за год.

Цана на святлодыёдныя лямпы залежыць ад магутнасці, вытворцы, тэрміну гарантыі.

Аднак самая папулярная прапанова — 6­7-­ватныя аналагі 60­ватных лямпачак напальвання. Такую лямпачку можна набыць прыкладна за 90 тысячаў рублёў. Таму пакупнікі аддаюць перавагу больш танным і таксама даволі эканамічным люмінесцэнтным лямпачкам ці лямпам напальвання. Аднак трэба заўважыць, што святлодыёдная лямпа хутчэй за ўсё перажыве яшчэ не адно павышэнне тарыфаў.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей12

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч пра выбух дрона каля беларускага аўтобуса: «Гэта была чыстая выпадковасць»5

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію12

Ва Украіне сітуацыю з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці назвалі «свядомай правакацыяй расіян»2

З’явілася ВІДЭА з аўтобусам, у які трапіў дрон пад Бранскам4

«Нібыта дроны збівалі». У вёсцы на поўдні Беларусі гавораць пра дзіўную актыўнасць каля «вайсковай вышкі»11

Пасажыраў аўтобуса, атакаванага ў Бранскай вобласці, вярнулі назад у Беларусь3

Лукашэнка прыляцеў у М'янму1

Памёр Андрэй Петравых2

У Навагрудскім раёне легкавік зляцеў з абрыву ў Нёман5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей12

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць