Што хаваецца за паспяховым аднаўленнем Нотр-Дама? Францыя віруе, і каб нам такія віраванні
Праз некалькі дзён адбудзецца ўрачыстае адкрыццё аднаго з самых вядомых сабораў у свеце і візітнай карткі Парыжа. Аднаўленне заняло больш за пяць гадоў і выклікала гарачыя спрэчкі.
Выданне Le Monde расказала пра гарачыя спрэчкі — навуковыя і мастацтвазнаўчыя, якімі суправаджалася аднаўленне сабора Парыжскай Божай Маці ў Парыжы.
Як вядома, пажар, які адбыўся 15 красавіка 2019 года, значна пашкодзіў вялізныя вітражныя вокны-ружы — адзін з шэдэўраў сусветнага значэння. Арыгіналы ўзыходзяць да XIII стагоддзя, але да нашых дзён змагла дажыць толькі частка, многія вітражы былі знішчаныя падчас папярэдніх пажараў.
Змаганне за вітражы
У ходзе абмеркавання розных праектаў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон актыўна падтрымаў ідэю замены старажытных вітражоў на сучасныя. Макрон спасылаўся на вопыт рэстаўрацыі сабора, праведзены ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя па праекце архітэктара Віяле-лё-Дзюка, які вядомы сваім дастаткова спрэчным падыходам да рэстаўрацыі.
«Рэстаўраваць будынак не значыць захаваць, адрамантаваць ці перабудоўваць, гэта значыць аднавіць яго да стану завершанасці, якога ён мог і не мець ніколі да гэтага часу», — сцвярджаў архітэктар, які не толькі аднавіў істотна разбураны сабор, але і змяніў яго форму. Так, будынку быў вернуты страчаны шпіль, які пакрылі свінцом па старых тэхналогіях. На саборы з'явіліся дэкаратыўныя элементы і фігуры хімер, без якіх цяпер яго цяжка ўявіць. У той жа час былі спраектаваныя новыя вітражы.
У выніку пажару 2019 года быў страчаны як шпіль, так і часткова вітражы. Прапанова замяніць вітражы Віяле-лё-Дзюка на сучасныя выклікала канфлікт паміж прыхільнікамі захавання гістарычнай спадчыны і тымі, хто падтрымлівае інтэграцыю ў гістарычную спадчыну сучаснага мастацтва.
Калі вітражы выканае сучасны мастак, на погляд Макрона, гэта пакіне «памятны след» для будучых пакаленняў. Аднак кансерватары, у тым ліку архітэктары і царкоўныя дзеячы, выказвалі асцярогі, што падобныя змены парушаць аўтэнтычнасць гістарычнага аблічча сабора, якім яго ведалі ў ХХ стагоддзі.
У выніку ў лістападзе 2020 года праект быў заблакаваны міністрам культуры Францыі, які спаслаўся на Венецыянскую хартыю 1964 года, якая патрабуе аднаўлення помнікаў архітэктуры ў іх апошнім вядомым стане.
Але сітуацыя змянілася, калі арцыбіскупам Парыжа ў 2022 годзе стаў Ларан Ульрыш (Laurent Ulrich). Ён падтрымаў ідэю Макрона. На погляд арцыбіскупа, аднаўленне сабора павінна адлюстроўваць эпоху, у якой яно адбываецца, як гэта было і ў мінулыя стагоддзі.
У красавіку 2023 года Макрон на сустрэчы з арцыбіскупам заўважыў, што ідэя мае быць аформленая як ініцыятыва з боку Царквы. Гэта дазволіць пазбегнуць супраціву. Ларан Ульрыш напісаў у Елісейскі палац ліст, у якім выказаў жаданне мець у саборы сучасныя вітражы. Праз некалькі месяцаў пасля гэтага Макрон абвясціў конкурс на стварэнне сучасных вітражоў, правядзенне якога, як піша Le Monde, не абышлося без інтрыг і скандалаў.
Новыя вітражы павінны з'явіцца да 2026 года ў шасці з сямі капліц на паўднёвым баку сабора. Адзіная капліца, якая захавае свае вітражы, — другая ад трансепта, якая адлюстроўвае «дрэва Эсэя» — алегарычны радавод Ісуса Хрыста.
А для выканання новых вітражоў арганізаваны конкурс на чале з куратарам музея «Цэнтр Пампіду», які ў выніку абраў восем тандэмаў у складзе аднаго мастака і аднаго майстра вітражнага шкла.
Спрэчкі вакол арганістаў
Як анансавана, у нядзелю 8 снежня адбудзецца асвячэнне новага алтара і першая ўрачыстая служба, якая будзе суправаджацца арганнай музыкай. Працэдура адбору кандыдатаў на пасаду арганістаў сабору таксама выклікала шмат дыскусій.
У саборы два арганы, якія да пажару 2019 года абслугоўвалі пяць тытулаваных арганістаў. На перыяд аднаўленчых работ сваё працоўнае месца захаваў толькі адзін з іх. У красавіку гэтага года епархія Парыжа ў сваім прэс-рэлізе назвала імёны арганістаў, якія працягнуць працу. Але, насуперак чаканням, у спісе было два новыя прозвішчы.
Тое, што такое кадравае рашэнне епархія прыняла самастойна, выклікала скандал. Да гэтага для таго, каб быць залічаным на такую пачэсную і адказную пасаду, неабходна было прайсці спецыяльны конкурс, у якім важным фактарам перамогі з'яўляліся прафесійная адукацыя і дасягненні.
Як і ў выпадку з вітражамі, рашэнне епархіі аб замене арганістаў Нотр-Дама становіцца прэцэдэнтам, які ўздымае пытанні пра захаванне традыцый, выглядае як знявага ўсёй сістэмы музычнай адукацыі.
Асабліва шмат дыскусій выклікала прызначэнне арганістам 22-гадовага студэнта Цібо Фажоля (Thibault Fajoles), які вучыцца толькі на другім курсе кансерваторыі, на месца, якое да яго займаў заслужаны 59-гадовы арганіст. Петыцыю з крытыкай такой практыкі падпісала звыш пяці тысяч арганістаў Францыі.
Гэтае прызначэнне шмат кім успрымаецца як асабістае рашэнне рэктара Нотр-Дама. Яго параўноўваюць з адвольным рашэннем манарха, якое не залежыць ні ад якіх працэдур. З іншага боку, яго можна разглядаць як умацаванне рэктарам Нотр-Дама сваёй каманды.
Самым дзіўным у гэтай сітуацыі, як пішуць журналісты, з'яўляецца тое, што малады Фажоль вырашыў прыняць пасаду арганіста, нягледзячы на буру пратэстаў і крытыку. Гэтым ён рызыкуе кар'ерай і рэпутацыяй у прафесійнай супольнасці, якая нечакана адзіная ў сваёй незадаволенасці.
Усе гэтыя бурлівыя абмеркаванні мастацкіх пытанняў нагадваюць нам, што Францыя застаецца Францыяй, дарма што краіне пагражае роспуск парламента і датэрміновыя выбары, а на кантыненце палыхае вайна.
Каментары
"Парижское архитектурное бюро Vincent Callebaut Architectures предложило свою концепцию реконструкции крыши Нотр-Дам-де-Пари, разрушенной в результате пожара. В апреле премьер-министр Франции Эдуард Филипп объявил международный конкурс среди архитекторов на реконструкцию крыши собора. Как сообщает CNN, парижское бюро Vincent Callebaut Architectures предложило инновационный экологичный дизайн.
«Палингенезия» — так называется этот проект. Название отсылает к теории немецкого философа Шопенгауэра о том, что воля человека никогда не умирает, а проявляет себя в новых индивидах. Проект предлагает создать новую крышу для Нотр-Дам-де-Пари из стекла, дуба и углеродного волокна. Шпиль будет венчать петух, найденный среди обломков рухнувшей крыши: его вернут на прежнее место. Преимущество этого дизайна в том, что хоры собора будут освещаться естественным светом.
Под стеклянной крышей разобьют фруктовый сад и огород. Предполагается, что за ними будут ухаживать волонтеры из благотворительных организаций. «Ежегодно в саду можно будет выращивать до 21 тонны фруктов и овощей. Затем еженедельно продавать их на рынке, а все вырученные средства направлять на поддержку неимущих», — сказано в заявлении архитектурного бюро.
Крыша и шпиль также будут вырабатывать электричество, тепло и энергию для вентиляции собора."
Ну і калі "Нашай Ніве" так вельмі хочацца "віраваньняў"... ды няўжо? - то устроіць гэта вельмі проста... - надрукуйце заходнеславянска-лютіцкую канцэпцыю паходжаньня літвы. І пачнуцца такія віраваньні, і тут, і вакол з усіх бакоў, што ого-го, толькі трымайцеся, - "нотр-дамскія страданія" ў параўнаньні зь імі пададуцца дзіцячай спрэчкай у пясочніцы.