Свет2222

На Расію ўпаў астэроід

Раніцай 3 снежня аб'ект дыяметрам каля 70 сантыметраў выявілі на падлёце да Зямлі супрацоўнікі арызонскай абсерваторыі Кіт-Пік, піша Міжнародная метэорная арганізацыя.

«Сутыкненне будзе бяспечным і, верагодна, створыць прыгожы агністы шар у небе над Паўночнай Сібір'ю», — дадалі ў Еўрапейскім касмічным агенцтве.

Гэта толькі 11-ы па ліку астэроід, які ўдалося заўважыць да таго, як ён увайшоў у атмасферу Зямлі. Верагоднае месца падзення цела — за чатыры гадзіны язды ад месца падзення Тунгускага метэарыта.

Як удакладніў прафесар Уральскага федэральнага ўніверсітэта Віктар Грахоўскі, астэроід увойдзе ў атмасферу ў 19:17 па маскоўскім (супадае з мінскім) часе. Даследчык дадаў, што падзенне астэроіда чакаецца ў Якуціі — паміж пасёлкамі Алекмінск і Ленск.

Неўзабаве пасля таго, як гэты тэрмін мінуў, у сеціве з'явіліся відэа падзення нябеснага цела.

Каментары22

  • саха
    03.12.2024
    паміж пасёлкамі Алекмінск і Ленск
    ...
    Алек-Мінск... цікавая назва )
  • .
    03.12.2024
    Падтрымліваю аўтара ілюстрацыі, які намаляваў у эпіцэнтры менавіта чырвоную зорку ⭐️
    На жаль, у гэты раз не супадае з Крамлём.
  • відьмаявідьма :/
    03.12.2024
    а яшчэ... гляджу ўчора ўвечары - Жизнь северных кочевников в самых холодных условиях на планете (гл. на ю-туб) і на 10:10 заўважаю на стале ў іх магазінны слоічак з нечым белым (маянэз ці што?) і назвай... ЛУ-КА
    стала цікава, ці ёсць у мове саха такое слова - лука? не. але ёсць...
    лүк
    подр. глухому отрывистому стуку бух; шмяк, шлёп; улахан таас сиргэ лүк гына түстэ большой камень шмякнулся на землю.
    …
    мда… а потым камень “дыяметрам каля 70 сантыметраў” бух на Зямлю :/

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект12

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Як камуністы цалкам знішчылі 700‑гадовы горад Мост дзеля вугалю. Гістарычныя кварталы прадавалі Галівуду пад здымкі рэальных выбухаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект12

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць