Спорт1717

Футбаліст зборнай Радзькоў: Чаму б не дазволіць два дзяржаўныя сцягі? Навошта забараняць бел-чырвона-белы?

Былы абаронца БАТЭ, а цяпер турэцкага «Генчлербірлігі», гулец нацыянальнай зборнай Арцём Радзькоў, які ў свой час вучыў Рэнана Брэсана беларускай мове, даў вялікае інтэрв'ю By.tribuna.com

«Ганаруся Беларуссю, калі чую беларускую мову, — кажа Арцём. — Калі чую нешта па тэлевізары, радыё па-беларуску, разумею — мы маем тое, што адрознівае нас ад іншых людзей.

Мне прыемна, калі чую, як нехта на вуліцы размаўляе па-беларуску. Хоць сам яшчэ не гатовы перайсці на родную мову ў паўсядзённым жыцці. Па-добраму зайздрошчу такім людзям, іх смеласці.

У нас жа ў краіне адносіны да беларускамоўных людзей не лепшыя. Шмат хто кажа: «Вось дзівакі». Гэта няправільна. Трэба ганарыцца сваёй краінай. Пакрыху. Кожны дзень. Можа, тады ўсім стане добра…

— На чыім вы баку ў пытанні дзяржаўнай сімволікі?

— Не люблю, калі ідзе спекуляцыя з гэтай нагоды. Я не вельмі добра ведаю гісторыю, каб адназначна казаць, які сцяг больш правільны. Не хачу каб дзяржаўны сцяг стаў падставай для падзелу людзей.

Адны скажуць — мы за бел-чырвона-белы, а другія будуць за — чырвона-зялёны. Гэта няправільна. Чаму не дазволіць два сцягі? Нельга забараняць адзін з іх.

Змяніць дзяржаўны сцяг — што ад гэтага зменіцца? Краіна стане іншы? Людзі стануць дабрэйшымі?

Згодны, трэба ведаць гісторыю. Мне, можа быць, больш за іншых. Напэўна, прыйшоў час, калі мне стала цікава — што мы за народ. Напэўна, паездзіў па краінах, паглядзеў… Напрыклад, у Турцыі дзеці ў школе два разы на дзень спяваюць дзяржаўны гімн. У нас такога няма. Пасля гэтага пачынаеш задумвацца, нешта аналізаваць.

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны9

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць