Культура5454

У Віцебску на Дзень горада адкрыюць помнік Альгерду

Гарвыканкам чарговы раз абяцае ўсталяваць у Віцебску помнік вялікаму князю Літоўскаму Альгерду да дня горада — адкрыццё помніка ўнесенае ў праграму ўрачыстасцяў з нагоды 1040-годдзя абласнога цэнтра і павінна адбыцца 27 чэрвеня ў 15:00.

Як і планавалася, помнік князю, які пабудаваў віцебскія замкі, ўсталююць насупраць Свята-Васкрасенскай царквы недалёка ад ратушы, дзе ўжо чатыры гады стаіць пусты пастамент, аздоблены барэльефамі гэтых замкаў.

Аднак

за час шматгадовай эпапеі з ўшанаваннем памяці князя Альгерда пасьпеў змяніцца аўтар манумента.

Замест выйграўшага конкурс віцебскага скульптара Валерыя Магучага цяперашнні варыянт помніка створаны сталічным скульптарам Сяргеем Бандарэнкам найбольш знакамітым скульптурнымі выявамі коней.

Уласна канцэпцыя помніка не змянілася — князь Альгерд з непакрытай галавой у баявым рыштунку сядзіць на кані трымаючы на правай руцэ сокала.

Па ацэнку адпаведнасці знешняга выгляда скульптуры гістарычным рэаліям «ННВ» звярнуліся да эксперта — віцебскага гісторыка і кіраўніка клуба гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн» Макара Бабенкі.

Сам вобраз князя ўжо выклікае пытанні, лічыць эксперт: куды падзеліся атрыбуты ўлады, чаму на скульптуры князь выглядае простым вершнікам на кані? Калі звярнуцца да гістарычных выяўленчых крыніц і, асабліва, княскіх пячатак з выявамі ваяроў ці нават саміх князёў, відавочна бачна, што ва ўсіх выпадках на галаве яны маюць альбо шалом (часта з аткрытым тварам), альбо карону ці княскі галаўны ўбор. Але аніяк не «непакрытую галаву», што ў сярэднявеччы было сімвалам ніжэйшага саслоўя.

Асноунай жа візуальнай праблемай дадзенага помніка з’яўляецца відавочная стылізацыя элементаў даспехаў і амуніцыі,— адзначае спадар Бабенка.— Прычым не толькі з пункту гледжання іх адпаведнасці сярэднявечным прататыпам, але і з боку здаровага сэнсу і практычнасці іх выкарыстання.

Незразумелы панцыр паўзверх кальчугі — падобныя панцыры існавалі ў XIV стагоддзі, але мастак ў пагоні за «вобразам» абсалютна недарэчна сумясціў пласціны панцыра і кальчугу ў адзінае цэлае. Панцыры такога тыпу апраналіся альбо асобна, альбо паўзверх кальчугі, і, у любым выпадку, на скульптуры панцыр мусіць мець плечавыя мацаванні.

Зноў-такі незразумелая сама ахова «пляча» ў выглядзе кампіляцыі наплечнікаў і больш ранняй аховы «біцэпса» якую аўтар відавочна пераняў з візантыйскіх выяўленых крыніц, але такі рыштунак не існаваў ў даденым варыянце. Што тычыцца наручаў, то наручы такога ўзору проста фізічна не апраналісяна кальчугу, бо будуць слізгаць з яе. Потым — на правай руцэ Альгерда мусіць быть скураная пальчатка для сокала без якой проста немагычымыя аніякія дзеянні з драпежнай птушкай. Аднак замест яе мы маем нейкія непаразумелый пласціны.

У выяўленні аховы ног зноў назіраецца эклектыка элементаў узбраення — латную ахову ног апранутую паўзверх кальчужных панчох. Што, па-першае, тэхнічна немагчыма насіць, а, па-другое, гістарычна недаставерна. Таксама відавочна, што элементы паса з’яўляюцца стылізаванымі і не маюць археалагічных прататыпаў.

Такім чынам,

мы маем шэраг гістарыных памылак ў знешнім выглядзе скульптуры, якія, на думку эксперта, тым не менш, можна было досыць проста выправіць пасьля кансультацый з адмыслоўцамі.

Акрамя таго сокал на руцэ ў князя дрэнна спалучаецца з абарончым узбраеннем — на паляванне не ездзілі ў даспехах. Віцебскім экскурсаводам прыйдзецца паламаць галаву, каб патлумачыць турыстам гэтую акалічнасць.

Можа Альгерд палюе пад толькі што вызваленым Кіевам, дзе яшчэ гойсаюць загоны ардынскіх недабіткаў? Ці можа ён пускае драпежную птушку, каб збіць паштовага галуба, які нясе вестку ад маскоўскіх віжоў, што вось-вось грукне ў вароты крамля грозная літоўская дзіда?

У любым выпадку гэта вытлумачыць будзе трохі лягчэй, чым існаванне ў цэнтры паўночнай сталіцы Беларусі трох пустых пастаментаў.

Глядзіце таксама:

Каму колецца Альгердава дзіда?

Віцебскія камуністы — за помнік князю Альгерду: Гэта — гонар нашай гісторыі

Каментары54

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы5

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы

Усе навіны →
Усе навіны

«Нам не патрэбны людзі, якія ўступаюць у вайну, калі мы ўжо перамаглі». Трамп рэзка адказаў Стармеру8

Каля пасольства ЗША ў Осла прагрымеў выбух

Ізраіль атакаваў гатэль у цэнтры Бейрута1

Якія дачы ў бюджэце да $50 тысяч прадаюць у межах МКАД-2

Два дні дыеты на аўсянцы. І што, які вынік?1

Журналістка «Спутніка» звяртаецца да Лукашэнкі: яе сын паступіў у Вышэйшую школу эканомікі ў Маскве, а дома на яго завялі крыміналку23

Былы супрацоўнік «Бетэры» запісаў вялікае відэа пра гэта анлайн-казіно. Цяпер у яго праблемы з міліцыяй8

У Мінску развіталіся з паэтам Уладзімірам Карызнам, аўтарам слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі7

Хакейны клуб «Дынама-Мінск» правёў «жаночы матч» з падарункамі — і давеў заўзятарак да шаленства5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы5

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць