Усяго патроху1616

У Мінску адкрылася эратычная выстава

16 чэрвеня ў Мінску адчынілася выстава ў рамках праекта «Анатомія».

«Anatomia» — міжнародны праект у вобласці візуальных мастацтваў, аб'ектам даследавання якога з'яўляюцца праблемы ўспрымання цела (межы цела, самаідэнтыфікацыя, разбурэнне цялесных стэрэатыпаў, эратычнае ўспрыманне цела) і цялеснасць.

Першая выстава ў рамках праекта адбылася ў красавіку 2013 года ў горадзе Віцебску на дзвюх вядучых пляцоўках: Арт-цэнтры Марка Шагала і Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва.

І нарэшце, нягледзячы на шматлікія арганізацыйныя праблемы, выстава пабачыла свет у Мінску, дзякуючы аўтару і куратару праекта Дзіне Даніловіч.

Выстава атрымалася даволі правакацыйнай і інтымнай. Працы 18 фотамастакоў прадстаўлены ў некалькі залах.

Што цікава, выстава праходзіць не ў прыватнай галерэі. Нягледзячы на фармат, памяшканне вылучыў дзяржаўны цэнтр сучасных мастацтваў. Вялікі будынак са шматлікімі покоямі і белымі заламі з прыгожым аздабленнем, ствараюць ідэальную атмасферу для вывучэння межаў чалавечага цела.

Выставу можна наведаць да 11 ліпеня.

Адрас: Цэнтр сучасных мастацтваў, г. Мінск, вул. Някрасава, 3
Час працы: 11.00 – 17.30
Выходныя: субота, нядзеля.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў79

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»3

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4

У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта2

Каву з жалудоў па старадаўнім рэцэпце вараць у Астраўцы14

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў79

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць