Меркаванні

Безбацькоўшчына

На наступны дзень пасьля зьяўленьня на тэлеэкранах Лукашэнкі зь ягоным загадам прыбраць свае партрэты бабулькі ў аўтобусе абмяркоўвалі апошнія навіны. Быццам адна дакладна ведае, што Бацьку нейкая чараўніца-апазыцыянэрка ўракла па партрэце. Цяпер прэзыдэнт хварэе, таму і загадаў прыбраць свае выявы.

На наступны дзень пасьля зьяўленьня на тэлеэкранах Лукашэнкі зь ягоным загадам прыбраць свае партрэты бабулькі ў аўтобусе абмяркоўвалі апошнія навіны. Быццам адна дакладна ведае, што Бацьку нейкая чараўніца-апазыцыянэрка ўракла па партрэце. Цяпер прэзыдэнт хварэе, таму і загадаў прыбраць свае выявы.

Зьнікненьне Лукашэнкі з этэру далося ў знакі супрацоўнікам тэлебачаньня. Тыя апынуліся ў становішчы сіротак. Пра заяву «Газпрому» аб падвышэньні коштаў на газ нашыя каналы змаўчалі, толькі малацілі пра сяброўства і адзінства абодвух народаў. Іх можна зразумець: пакуль Лукашэнка не пракамэнтаваў дзеяньні расейскай кампаніі, самі нічога яны зрабіць ня могуць. Раптам ляпнуць ня тое… Таму нават тыднёвыя агляды пачыналіся з грузінскага турэмнага бунту. Другасныя для беларусаў падзеі выстаўляюцца на першы плян. З нашых навінаў апошнім часам зацікавіць можа толькі прагноз надвор’я.

Зрэшты, бальшыня адразу і не заўважыла зьнікненьня прэзыдэнта. Беларускія тэленавіны глядзяць толькі тады, калі няма чаго глядзець ці калі па ўсіх каналах паказваюць аднаго. А так наш люд па старынцы карыстаецца расейскімі крыніцамі інфармацыі.

З-за таго, што не чуваць і ня бачна зь дзяржаўных СМІ нічога патрэбнага, сярод людзей распаўсюджваюцца чуткі, якія плятуцца ды павялічваюцца ў памерах.

Цяпер чаго толькі не пачуеш у гарадзкіх аўтобусах, едучы на працу. Стары дзед паціху жаліцца свайму раўналетку: «Расейцы пра падаражаньне газу гавораць, а нашыя ўсё пра сьвяткаваньне ўгодкаў саюзнай дзяржавы. Хаця б слова сказалі, як жыць і колькі плаціць будзем у наступным годзе. Якое к чорту аб’яднаньне…»

Каментары

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты26

Грамадствадапоўнена26

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская возьме ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды гадавіны паўстання 1863 года1

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах13

Кіроўцам больш не будзе патрэбна вазіць з сабой пацвярджэнне праходжання тэхагляду

Томас Венцлава: «Літва і Беларусь ніколі не варагавалі. Гэта рэдкі выпадак для адносін двух народаў»10

Анархіст Дзядок выказаўся супраць дазволу на аборты. Але лічыць, што заканадаўчая забарона нічога не дасць50

«Ваш маскоўскі гаспадар сто гадоў не пратрымаецца». Міністр замежных спраў Украіны рэзка адказаў Орбану8

Беларусы будуць плаціць падатак за сувеніры з мерапрыемстваў6

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў22

Сябар Усера Анатоль Вайцяхоўскі папрасіў дапамогі ў польскага суддзі-ўцекача Томаша Шміта11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты26

Грамадствадапоўнена26

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць