Свет

Памёр былы бас-гітарыст Scorpions

Фрэнсісу Бухгольцу быў 71 год. Як паведамілі члены яго сям’і 22 студзеня ў сацыяльных сетках, ён доўгі час змагаўся з анкалагічным захворваннем, якое і стала прычынай смерці.

Фрэнсіс Бухгольц

Фрэнсіс Бухгольц нарадзіўся 19 лютага 1954 года ў Гановеры і быў адным з ключавых удзельнікаў Scorpions у перыяд найбольшага росквіту гурта — з 1973 па 1992 год. За гэты час ён удзельнічаў у запісе дзесяці студыйных альбомаў, у тым ліку такіх знакавых, як Lovedrive, Blackout, Love at First Sting і Crazy World. Менавіта тады з’явіліся хіты, што прынеслі гурту сусветную славу.

Дакладныя прычыны сыходу Фрэнсіса Бухгольца з калектыву пасля выхаду Crazy World застаюцца невядомымі. Сярод магчымых версій называюць як жаданне больш часу прысвяціць сям’і, так і фінансавае рознагалоссе. 

Нягледзячы на развітанне са Scorpions, Бухгольц не пакінуў музыку: ён час ад часу выходзіў на сцэну, супрацоўнічаў з былымі калегамі і ўдзельнічаў у канцэртных турах і запісах іншых праектаў, у тым ліку калектыву Temple of Rock.

Гурт Scorpions, заснаваны ў 1965 годзе, стаў адным з самых паспяховых у гісторыі рок-музыкі, прадаўшы больш за 100 мільёнаў альбомаў і выступіўшы з тысячамі канцэртаў па ўсім свеце. Асаблівую вядомасць ва Усходняй Еўропе атрымала іх песня Wind of Change, якая стала сімвалам эпохі перамен.

Каментары

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў2

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць