Грамадства

Фотафіксацыю парушэнняў правілаў паркоўкі ў Беларусі плануецца аўтаматызаваць

Папраўкі ў заканадаўства, якія датычацца бяспекі дарожнага руху, якія плануецца прыняць у другім чытанні 24 чэрвеня, фактычна азначаюць, што фота-і відэафіксацыя парушэнняў правілаў прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў будзе весціся ў аўтаматычным рэжыме.

Пра гэта паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Дзмітрый Харытончык.

«Транспартны сродак будзе распазнавацца ў аўтаматычным рэжыме, а потым супрацоўнік ДАІ будзе прымаць адпаведнае рашэнне. Працэдура тут аналагічная з фота-або відэафіксацыяй перавышэння хуткасці. Калі транспартны сродак быў сагнаны або дадзены ў карыстанне іншаму чалавеку, то, вядома ж, можна аспрэчыць рашэнне аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці», — расказаў парламентарый.

Дзмітрый Харытончык падкрэсліў, што маецца на ўвазе менавіта спецыяльнае абсталяванне, якім будзе карыстацца ДАІ, а не здымка на мабільны тэлефон ці нечый аўтарэгістратар. Апошнія таксама могуць быць выкарыстаныя для фіксацыі парушэнняў, але ў гэтым выпадку неабходна будзе запускаць стандартны механізм праверкі па заяве ад грамадзян аб магчымым адміністрацыйным правапарушэнні.

Мяркуюцца і пэўныя меры па ўзмацненні адказнасці за няпройдзены дзяржтэхагляд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца18

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць