Мясніковіч: Заробак медыкам і настаўнікам з 1 верасня вырасце на 15—18%
Заработную плату медыцынскім работнікам і настаўнікам з 1 верасня ў Беларусі плануецца павысіць на 15-18%.
Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на цырымоніі ўзнагароджання заслужаных людзей Беларусі.
«Мы плануем з 1 верасня 2014 г. падняць заробкі дактароў і настаўнікаў у сярэднім яшчэ на 15-18%, — сказаў прэм'ер. — Для гэтага ёсць сродкі ў бюджэце краіны, рэалізуюцца захады па аптымізацыі расходаў і даходаў».
Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, сярэдняя зарплата бюджэтнікаў да канца гэтага года складзе каля 80% ад сярэдняй заработнай платы па краіне ў цэлым. У 2015 годзе гэты ўзровень будзе яшчэ павышацца.
Цяпер чытаюць
«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца
Каментары