Грамадства44

Стала вядома, чый аўтобус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці

Пад удар на беларуска-расійскай мяжы трапіў аўтобус гомельскага перавозчыка «Сталіца» (ТАА «ФІДЗІ Экспрэс»). 

«Нічога страшнага не адбылося. Усе цэлыя, усё добра!» Так адрэагаваў на здарэнне дырэктар транспартнай кампаніі «Сталіца» Канстанцін Дзегцяроў.

На пытанне чаму атакаваны аўтобус ехаў за 30 км ад украінскай мяжы, Дзегцяроў патлумачыў, што гэта рэгулярны рэйс, які афіцыйна праходзіць па гэтым маршруце.

У асноўным «ФІДЗІ Экспрэс» спецыялізуецца на двух кірунках: рэгулярныя рэйсы Гомель—Масква і сезонныя маршруты летам на курорты Чарнаморскага ўзбярэжжа — Анапу, Геленджык і г.д.

У сацсетках кампанія прапаноўвала месцы са зніжкай, імаверна, праз нізкі попыт. 

Сёння ў кампаніі таксама быў рэйс у Анапу, але няскончаны. На мяжы РФ і Беларусі ў Чырвоным Камені ў Бранскай вобласці а 11:55 у шкло аўтобуса, як пішуць расійскія медыя, прыляцеў дрон. 

У аўтобусе ў гэты момант былі два кіроўцы і 19 пасажыраў. Кіроўцы атрымалі лёгкія раненні. Ім аказалі дапамогу. За імі і за пасажырамі выехала спецгрупа, паведамляе тэлеканал «Мір».

Каментары4

  • Столица?....
    02.07.2026
    Гомельский перевозчик?
    Гомель уже столицей стал?)
  • жэўжык
    02.07.2026
    Не вязі пасажыраў дзе папала, бо пападзе яшчэ... Нават Лукашэнка быў папярэдзіў беларускія транспартныя канторы пасьля папярэдняга інцыдэнту...
  • Рыгор
    03.07.2026
    жэўжык, спадзяюся, на гэтым у Дзегцярова бізнэс скончыцца

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць