У Мінску памёр колішні грамадскі актывіст Андрэй Петравых, паведамілі яго сябры ў сацсетках. Яму было 53 гады.

Андрэй Петравых
Андрэй Петравых быў магістрам філалогіі, спецыялістам па рэлігіязнаўстве.
У палітыцы быў вядомы як актывіст арганізацыі «Гавары праўду». Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ён быў начальнікам службы ўнутранага кантролю перадвыбарчага штаба Уладзіміра Някляева, а падчас выбараў 2015‑га — даверанай асобай кандыдаткі ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч.
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары