Грамадства33

Пасажыраў аўтобуса, атакаванага ў Бранскай вобласці, вярнулі назад у Беларусь

Расійскія ўлады выклалі сваю версію атакі на аўтобус з Беларусі пад Бранскам. Першы афіцыйны каментарый у тэлеграм-канале апублікаваў часовы выканаўца абавязкаў губернатара Бранскай вобласці Ягор Кавальчук.

Аўтобус, на якім беларусаў з пацярпелага аўтобуса вязуць на радзіму. Скрыншот з відэа

Паводле слоў Ягора Кавальчука, беларускі аўтобус нібыта падвергся атацы беспілотніка самалётнага тыпу. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў пагранпункце «Чырвоны камень» у Злынкаўскім раёне Браншчыны.

Асколачныя раненні атрымалі два кіроўцы аўтобуса. На месца неадкладна прыбыла медыцынская брыгада, была аказана неабходная дапамога, — пракаментаваў в.а. кіраўніка вобласці.

Кавальчук расказаў, што пасля гэтай атакі з пасажырамі ў пункце часовага размяшчэння працавалі псіхолагі. Іх забяспечылі гарачым харчаваннем.

Калі прыбыў аўтобус з Гомеля, грамадзяне Беларусі былі перавезеныя ў Гомельскую вобласць. Шасцёра грамадзян Расіі засталіся на Браншчыне і зараз знаходзяцца ў пункце часовага размяшчэння, дзе для іх створаныя ўсе неабходныя ўмовы.

Каментары3

  • а на п....
    02.07.2026
    а можа яны хацелі працягнуць свой шлях?
  • ?
    02.07.2026
    а на п...., в Валгаллу?
    Да пускай бы ехали, если проблемы с думательным органом.
  • а на п....
    02.07.2026
    ?, крыху не зразумела пытаннейка... не заёма са скандынаўскай міфалогіяй проста.. таму тупа спытала ў ИИ.. Вальгала - гэта тый п....(палац ці пепелац?), куды забіраюць душы ўжопамерлых? д¿

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

У пяць разоў вырасла колькасць скаргаў, якія стаў задавальняць Вярхоўны суд. Лукашэнка спытаў, што адбываецца6

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі10

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць