Здарэнні55

У Навагрудскім раёне легкавік зляцеў з абрыву ў Нёман

Інцыдэнт адбыўся каля вёскі Любча. Кампанія прыехала на бераг ракі парыбачыць, аднак падчас адпачынку пачалася моцная навальніца, піша БелТА.

Нёман каля Любчы. Фота ілюстрацыйнае

Каб адвесці машыну далей ад вады, кіроўца пачаў разварочвацца, але на размоклым пасля залевы грунце аўтамабіль страціў счапленне з дарогай і пачаў спаўзаць з абрыву.

Кіроўца паспеў своечасова выбрацца з салона і не пацярпеў. Сам аўтамабіль цалкам сышоў пад ваду.

Уладальнік звярнуўся па дапамогу ў Гродзенскую абласную арганізацыю Таварыства ратавання на водах. Работнікі Лідскай ратавальнай станцыі з дапамогай спецыяльнай тэхнікі і вадалазнага абсталявання хутка знайшлі аўтамабіль і дасталі яго з ракі.

Каментары5

  • Неман наш бацька
    02.07.2026
    Вот это история. Утопить автот в речке!
  • Лол
    02.07.2026
    *, Не. Абама і злобная НАТА
  • Найперш не галасі!
    03.07.2026
    Яшчэ павінна быць да дзесяці базавых ў плечы, і хай не галосіць.
    Любы механічны транспартны сродак, хоць мапед, забаронена паркаваць бліжэй за 30 метраў да вады.

Цяпер чытаюць

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Шчучынам падлетак скочыў з пірса ў ваду і цяпер у рэанімацыі

У Гродне адкрыўся новы сартавальны цэнтр Ozon1

Арына Сабаленка падтрымала ўвядзенне гендарнага тэставання тэнісістак10

У Польшчы беларус кіраваў грузавіком з больш як чатырма праміле алкаголю11

Падаляк: Зяленскі гатовы да сустрэчы з Пуціным5

Памёр былы міністр эканомікі Уладзімір Шымаў10

Домрачава расказала, чаму не плануе працаваць трэнерам у Беларусі2

Памерла Мая Кляшторная4

Беларусы пасля паездкі ў Партугалію атрымалі рахунак на 100 тысяч еўра2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць