Грамадства11

Бел-чырвона-белыя сцягі на «Бандэрштаце» ФОТА

На вядомы ўкраінскі фестываль у гэтым годзе завітала шмат беларусаў. Над многімі намётамі можна было пабачыць бел-чырвона-белыя сцягі, луналі яны пад сцэнай падчас канцэртаў.

Распавядае Аляксей з Менску:

- Насамрэч я тут ужо ў чацвёрты раз, і вось вырашыў прыехаць зноў, адной з галоўных прычынаў з’яўляецца тое, што арганізатары казалі, маўляў, грошы, атрыманыя ад гэтага фестывалю – за квіткі, за продаж атрыбутыкі – пойдуць на падтрымку украінскага войска. Я лічу, што беларусы павінны падтрымаць гэтую справу, і ўвогуле падтрымаць Украіну ў гэтым канфлікце, бо зараз Украіна ў няпростай сітуацыі, таму я тут.

На фестывалі не абышлося і без беларускіх музыкаў. Сваёй творчасцю парадавалі ўдзельнікаў фестывалю гурт «Заточка» і бард Аляксей Мікус.

Фестываль адбываецца ў Луцку восьмы раз. У гэтым годзе ўсё грошы, сабраныя ад фестывалю, пойдуць на падтрымку войска Украіны на Усходзе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць