Усяго патроху

Уладальнікаў сайтаў абавязалі абараняць правы кліентаў інтэрнэт-магазінаў

Уладальнікаў сайтаў абавязалі абараняць правы кліентаў інтэрнэт-магазінаў. Пастановай Савета міністраў № 709 ад 22 ліпеня ўнесеныя змены і дапаўненні ў Правілы продажу тавараў пры ажыццяўленні рознічнага гандлю па ўзорах. 

Як сказана ў каментары Міністэрства гандлю, дакументам прадугледжаны абавязак уласнікаў (уладальнікаў) інфармацыйных рэсурсаў, якія аказваюць прадаўцам паслугі, звязаныя з ажыццяўленнем імі гандлю па ўзорах праз інтэрнэт-магазін, аказваць спажыўцам садзейнічанне ў абароне іх правоў. 

У прыватнасці, яны абавязаныя падаваць спажыўцу па яго патрабаванні інфармацыю аб найменні (імені), месцазнаходжанні прадаўца, яго дзяржаўнай рэгістрацыі. Пры звароце спажыўца да ўласніка (уладальніка) такога інфармацыйнага рэсурсу са скаргай на прадаўца ён абавязаны зафіксаваць зварот, а ў выпадку неабгрунтаванай адмовы прадаўца прыняць прэтэнзію спажыўца, перадаць яе прадаўцу. 

У дагаворы на аказанне паслуг, звязаных з ажыццяўленнем гандлю праз інтэрнэт-магазін, павінна быць прапісана права ўласніка (уладальніка) інфармацыйнага рэсурсу скасаваць указаны дагавор у выпадку неаднаразовага на працягу года парушэння прадаўцом заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў, а таксама правілаў продажу тавараў. Падставай для скасавання дагавора з'яўляецца пісьмовая пастанова ўпаўнаважанага органа кантролю (нагляду). 

Пастанова распрацавана з мэтай выканання закона ад 8 студзеня 2014 года «Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік23

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

У праліве Ла-Манш рускі вайсковы карабель уступіў у канфлікт з брытанскай яхтай9

У беларускія крамы завезлі міні-кукурузу з Кітая1

Палякі на мяжы з Беларуссю, выклікаючы сваіх ратавальнікаў, трапляюць да беларускіх2

У Аўстраліі афіцыйна заявілі пра пачатак Эль-Ніньё4

«Клон» малдаўскага журналіста з фэйкавымі дакументамі ўціраўся ў давер да беларусаў у Польшчы1

Казарцаў: Буду ў «Міратворцы» са Святланай Алексіевіч, Максам Каржом і Сяргеем Ціханоўскім49

У Мінску масава хварэюць каштаны. У чым прычыны і ці можна што з гэтым зрабіць?9

У Германіі ў адной са старых кніг неспадзявана знайшлі дарчы надпіс Альберта Эйнштэйна1

У Полацкім раёне карова захрасла галавой у трактарным каўшы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік23

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць