Здарэнні33

Вярхоўны суд апраўдаў асуджаных за буйны хабар гендырэктара «Беллегпрампраекта» і дырэктара УКБ

Вярхоўны суд Беларусі апраўдаў раней асуджаных за буйны хабар генеральнага дырэктара ААТ «Беллегпрампраект» і дырэктара УКБ адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска. 

«Разгледзеўшы справу і абмеркаваўшы касацыйную і прыватную скаргі, судовая калегія Вярхоўнага суда вызначыла: прыгавор судовай калегіі Мінскага гарадскога суда ад 1 красавіка 2014 года ў дачыненні да Сямёна Мікалаевіча Іокшы і Уладзіміра Міхайлавіча Чыгрына адмяніць і вытворчасць па справе спыніць за недаказанасцю іх удзелу ва ўчыненні злачынства. Меру стрымання — змяшчэнне пад варту — адмяніць і з-пад варты іх вызваліць», — абвясціў 28 жніўня старшыня пасяджэння калегіі суддзя Вярхоўнага суда Уладзімір Давыдаў. 

54-гадовы Іокша і 70-гадовы Чыгрын з мая 2006 года былі фігурантамі справы аб хабары ў паўмільёна долараў. Яны былі затрыманыя ў маі 2006 года: на той момант гендырэктар ААТ «Беллегпрампраект» Сямён Іокша і дырэктар КУП «УКБ адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска» Уладзімір Чыгрын, а таксама намеснік дырэктара па будаўніцтве ААТ «Беллегпрампраект» Мікалай Талкач. Апошні памёр у СІЗА ад захворвання на рак. 

Паводле версіі следства, якое праводзіла Генеральная пракуратура, Іокша абвінавачваўся ў тым, што пераконваў прадстаўнікоў расійскай інвестыцыйнай кампаніі «Арлоўскія металы» ў неабходнасці перадачы хабару ў 500 тысяч долараў «службовым асобам выканаўчых органаў улады за выйгрыш тэндара, які праводзіцца сярод будаўнічых кампаній, па праектаванні і будаўніцтве жылых дамоў у Мінску». Расіяне тэндар выйгралі, і грошы ад іх Іокша атрымаў каля кафэ «Грунвальд», дзе і быў затрыманы. Чыгрын абвінавачваўся «ў замаху на атрыманне хабару за аказанне расійскім інвестарам дапамогі ў выйгрышы тэндара на забудову жылога комплексу і ва злоўжыванні ў сувязі з гэтым службовымі паўнамоцтвамі». 

У 2007 годзе прыгаворам суда Фрунзенскага раёна Мінска Іокша быў асуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, Чыгрын — да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. У красавіку 2008 года на сайце Генпракуратуры з'явілася паведамленне, што прыгавор набыў моц. 

Прыгавор Фрунзенскага райсуда быў адменены судом вышэйшай інстанцыі ў 2011 годзе. Адвакат Сямёна Іокшы Людміла Палачкіна звярнула ўвагу, што толькі праз пяць гадоў Мінгарсуд заўважыў: аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы праводзілі без санкцыі пракуратуры незаконна. На гэтай падставе Іокша і Чыгрын былі апраўданы і вызвалены з месцаў пазбаўлення волі. 1 красавіка гэтага года Мінгарсуд вынес у дачыненні да Іокшы і Чыгрына другі абвінаваўчы прыгавор — 10 і 9 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Пасля трохгадовага знаходжання на волі яны зноў адправіліся ў СІЗА. 

Апошняя пастанова вышэйшай судовай інстанцыі (ад 28 жніўня 2014 года) на сённяшні дзень поўнасцю рэабілітуе Іокшу і Чыгрына. Як стала вядома, кампанія «Арлоўскія металы» сапраўды існуе, але яна не збіралася выступаць у Беларусі інвестарам і прадстаўнікоў у Мінску не мела. Пад іх выглядам, хутчэй за ўсё, дзейнічалі рэальныя супрацоўнікі міліцыі, якіх забяспечылі легендай бізнесменаў і сапраўднымі беларускімі пашпартамі з чужымі данымі. Такім чынам, усе дакументы па нібыта выйграным тэндары на будаўніцтва жылых дамоў былі фальшывымі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць