Грамадства

У Крычаве навучэнцы гімназіі пачнуць навучальны год у іншых школах горада

Усе навучэнцы абрушанай гімназіі ў Крычаве сядуць за парты 1 верасня ў іншых школах горада, паведаміў старшыня Крычаўскага райвыканкама Васіль Сысоеў. 

Нагадаем, сёння раніцай у Крычаве абрушылася цэнтральная частка будынка мясцовай гімназіі 1979 года пабудовы. Ніхто не пацярпеў. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле «Службовая халатнасць». У гімназіі вучацца больш за 500 чалавек. 

«Усе размяшчаюцца цудоўна ў іншых школах горада Крычава», — сказаў Сысоеў. Паводле яго слоў, сельскія школы задзейнічаны не будуць. 

Што да занятасці настаўнікаў гімназіі, то, як адзначыў кіраўнік райвыканкама, гэта арганізацыйнае пытанне, якое будзе вырашана. 

Будынак гімназіі, у якім здарылася абрушэнне канструкцый, пакуль выкарыстоўвацца не будзе, сказаў Сысоеў. 

У Крычаве акрамя гімназіі яшчэ чатыры ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць