Культура11

Кросны слова: Ліі Салавей — 80 гадоў

Спадарыню Салавей можна смела называць даследчыцай беларускай душы.

1 верасня спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэнння філолага і фалькларысткі, кандыдаткі філалагічных навук, лаўрэаткі Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Ліі Мацвееўны Салавей.

Лія Салавей стала лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі яшчэ ў 1986 за супрацу ў складанні акадэмічнага шматтомніка «Беларуская народная творчасць». Менавіта яна ўклала да яго два тамы, прысьвечаных міфалагічным і пабытовым баладам, што выйшлі ў 1977—1978. Але, напярэдадні гэтае каласальнае працы славутая збіральніца народнага красмоўства ўжо была аўтаркай выбітных манаграфіяў: «Беларуская народная балада» (1978), «Валачобныя песні» (1980), дзясяткаў артыкулаў, што тычыліся самых розных жанраў і тэмаў тутэйшага фальклёру.

Ёй належыць пачэаснае месца сярод плеяды нашых мовазнаўцаў і фалькларыстаў. Забытыя і змоўклыя песні, заззялі наноў, нібы ажыўленыя гукамі дуды, на старонках яе кніг. Яна адкрыла, напрыклад, што архаічныя веснавыя песні характэрныя, перадусім, для абшараў колішняга крывіцкага свету, ад паўночнай Беласточчыны да Пскоўшчыны, і зусім не характэрныя, напрыклад, для Берасцейшчыны. Такога магутнага пласта веснавых магічных спеваў, прытарнаваных да Вялікадня, няма і ў іншых славянскіх ды балціх народаў. Лія Салавей таксама паспела зафіксаваць і вывучыць яшчэ адзін такі нша этнавызначальны здабытак — народную п’есу-абрад «Жаніцьба Цярэшкі», што цяпер ужо сышоў у нябыт…

У энцыклапедыях і даведніках, у кнігах і часопісах мы знойдзем сотні яе публікацыяў па мастацтвазнаўству і этнаграфіі, лінгвістыцы і фальклоры, з якіх, яна, не раўнуючы, бы на кроснах, тчэ бясконцае палатно нашае культурнае памяці.

І само яе жыццё, нібы жывая тканіна, упляло ў сябе памяць пра розныя часіны і розных людзей. На шляху сваім Лія Салавей бачыла і чула Рыгора Шырму і Міхася Забэйду-Суміцкага, Уладзіміра Калесніка і Уладзімера Караткевіча, Лявона Баразну і Міхася Раманюка, знаёмства з якімі перадвызначала для яе новыя сюжэты і новыя далягляды… Яе паплечнікамі і сябрамі былі будуць Тамара Габрусь і Зянон Пазняк, Сяргей Панізнік і Уладзімер Васілевіч.

А па бацьку Лія Салавей, у дзявоцтве — Скурко, даводзіцца сваячкаю Максіму Танку. Мацей Піліпавіч, тата Ліі, быў гаспадаром на ўласным хутары, ля вёскі Навасёлкі, што цяпер на Мядзельшчыне. Ад бацькоўскае хаты, ад поля пры лесе, ад таго хараства, знітаванага з цяжкою штодзённай работаю, Лія ўзяла і працавітасць і захапленне роднай зямлёю, сваёй Бацькаўшчынай. Але, перадусім, яна ўдзячная маці, Надзеі Восіпаўне, якая ткала на кроснах невымоўнага хараства простыя рэчы, ручнікі ды посцілкі, ды спявала песьні, ды баяла гісторыі, ды доўжыла доўгія казкі жыцця. Матчыны творы ткацтва сталіся часткаю музейных калекцый, што збірае ўсё жыццё Лія Салавей, а матчыны прыпавесці і песні сталіся яе шчаслівай зоркаю, што вядзе яе дасёння.

Хто з навукоўцаў можа пахваліцца, што плён ягоных акадэмічных доследаў з захапленнем сёння чытаюць? А хіба ж хто не занурыцца з цікавасцю ў яе артыкулы ў дыхтоўным томе энцыклапедычнага слоўніка «Беларуская міфалогія», што ўжо другі раз, у наш час, перавыдалі? Ну, хіба ж не цікава, як беларусы разумеюць Лёс або якім сімвалам у нашых дзядоў быў явар, або як ставіліся яны да баброў ці пчолаў? Хоць на сон чытай, як казку, хоць у календары ўстаўляй, на добры ўспамін!

Лія Салавей таксама аўтарка артыкулаў пра нашую нематэрыяльную, духоўную спадчыну у кнігах з серыі «Памяць» (Верхнядзвінскі, Мядзельскі, Нясвіжскі раёны ды інш.) дзясяткаў новых публікацыяў у розных зборніках ды перыёдыках. А зусім нядаўна ўбачылі свет дзве кнігі з «Беларускага кнігазбору», перакладзеныя і ўложаныя Ліяй Салавей, двух даследчыкаў-класікаў пачатку ХХ стагоддзя — Чэслава Пяткевіча ды Казімера Машынскага.

А гэта значыць, што дзякуючы нашай выбітнай фалькларыстцы навязаныя яшчэ колькі нітак у непарыўную тканіну нашае неабсяжнае спадчыны й перададзена нам… А мы з удзячнасцю бярэм гэтае багацце й схіляем галаву перад трываласцю й самадданасцю вялікае жанчыны — Ліі Мацееўны Салавей!

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы контратакавалі пад Купянскам, расійскія войскі трапілі ў акружэнне6

Рутэ: Мы наступная цэль Расіі, і мы павінны быць гатовыя да вайны маштабаў той, якую перажылі нашы бабулі і дзядулі8

Польскі генерал: Калі толькі Расія нападзе на НАТА, на 300 кіламетраў у глыбіню яе будзе выпаленая зямля39

Усе квіткі на канцэрт Макса Каржа ў Бухарэсце прададзеныя4

Ліянэлю Мэсі ў Індыі заўтра адкрыюць статую

Шасцікласнік здзейсніў суіцыд у Гомелі9

У суботу пахаладае. Будзе да мінус 11°С1

У мінскім метро зменіцца пах6

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць