Свет44

«Псковская губерния» паведаміла пра гібель роты дэсантнікаў ва Украіне

Газета «Псковская губерния», якая выдаецца мясцовым дэпутатам Львом Шлосбергам, апублікавала расшыфроўку размоваў двух меркаваных пскоўскіх дэсантнікаў, з якіх вынікае, што ў баях на тэрыторыі Украіны загінулі амаль усе салдаты 1-й роты 76 пскоўскай дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Расіі.

Цяпер сайт газеты не даступны, але матэрыял па-ранейшаму даступны ў кэшы. Таксама фрагменты перамоваў публікуе Slon.ru

Матэрыялы з расшыфроўкай перамоваў з'явіліся ў новым нумары газеты «Псковская губерния» 2 верасня. Выдаўцом газеты з'яўляецца Леў Шлосберг — дэпутат мясцовага заканадаўчага сходу ад партыі «Яблоко». На ўмовах ананімнасці яму перадалі запісы перамоваў вайскоўцаў гэтай дывізіі. «Псковская губерния» мяркуе, што няма падставаў для сумненняў у сапраўднасці прадстаўленых запісаў.

Згодна з перамовамі двух меркаваных салдат 76 пскоўскай дывізіі ПДВ, з усёй роты удалося выжыць толькі прыкладна дзесяці байцам - загінулі каля 70 салдат.

У ліку загінулых быў Леанід Кічаткін, чыя магіла была знойдзена на могілках у вёсцы Выбуты пад Псковам 25 жніўня. Па словах суразмоўцаў, колькасць загінулых магла быць і вышэй — да 140 чалавек — бо гаворка ішла не пра рэгулярныя падраздзяленні, а пра спецыяльна укамплектаваныя.

«Голас 2: Так пачакай, глядзі, б …, як цяпер вылічыць, хто жывы, хто мёртвы?

Голас 1: Спісы. Ну ў спісе там чалавек дзесяць нас засталося ў жывых. Засея вось я памятаю, калі мы з'язджалі адтуль, ехалі праз поле, я Засея бачыў. З 7-й ён або з 8-й. Яны ўсе разам з бою, яны ў другой роце былі»

Таксама з перамоваў вынікае, што 16 жніўня рота была перакінутая на тэрыторыю Украіны, дзе 20 жніўня пскоўскія дэсантнікі ліквідавалі блокпост украінскіх вайскоўцаў, а таксама групу бранятэхнікі.

Пазней каля населенага пункта Георгіеўка роту накрылі масіраваным артылерыйскім ударам. На думку аднаго з удзельнікаў перамоваў, гэта тлумачыцца тым, што ў раёне баёў працуе «амерыканская брыгада» радыёэлектроннай барацьбы.

Нагадаем, што ўвечары 29 жніўня на выдаўца газеты «Псковская губерния» Льва Шлосберга, якому перадалі запісы перамоваў, невядомыя здзейснілі напад. У выніку Шлосберг трапіў у лякарню са шматлікімі траўмамі. Сам дэпутат, а таксама лідар партыі «Яблык» Сяргей Мітрохін і заснавальнік партыі Грыгорый Яўлінскі звязалі напад з расследаваннем Шлосберга аб гібелі пскоўскіх дэсантнікаў. Па падазрэнні ў збіванні дэпутата былі затрыманыя тры чалавекі, але пазней паліцыя адпусціла падазраваных, спасылаючыся на паказанні сведак злачынства, якія пацвердзілі, што дэпутата збілі не гэтыя людзі.

Акрамя таго, у перамовах двух меркавана дэсантнікаў згадваецца тэлеканал «Дождь»:

«Голас 2: Лычкі? Чуеш, а гэта, дакументы якія-небудзь прымушалі падпісваць, тыпу, б …, аб невыдаванні, фэбэсы не працавалі?

Голас 1: Там фэбэсы працавалі, але яны, мабыць, да нас не паспелі дабрацца. Ты ж бачыў, што на сайтах робіцца. Я на сайт хацеў ўчора залезці, там дзе … тэлеканал «Дождь» выставіў, тыпу, вось, на магілах ваенных знялі таблічкі. Х …, а ён заблакаваны ўжо сайт».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі28

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне1

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць