Грамадства2929

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА

З пачатку новага навучальнага года супрацоўнікі Дэпартамента аховы атрымалі права праводзіць у школах выбарачны надгляд асабістых рэчаў і заплечнікаў навучэнцаў. Як гэтая працэдура працуе на практыцы, паказалі на прыкладзе гімназіі № 1 Віцебска.

Скрын відэа: vitbichi.by / Instagram

У відэа выдання «Віцьбічы» дэманструюць, што праверка навучэнцаў носіць выбарачны характар. Так, з трох хлопчыкаў, якія праходзяць праз турнікет на ўваходзе, увагу ахоўніка прыцягвае толькі адзін.

На наступных кадрах бачна, што вучань стаіць насупраць чатырох дарослых: імаверна, настаўніцы і трох асоб у форме. Адзін з мужчын просіць адкрыць заплечнік. Настаўніца і два супрацоўнікі Дэпартамента аховы нахіляюцца і зазіраюць унутр. Пры гэтым адзін з ахоўнікаў рукой прытрымлівае край заплечніка, а іншай падсвечвае змесціва кішэнным ліхтарыкам. Чуваць, як ён просіць вучня прыпадняць і адсунуць падручнікі.

Скрын відэа: vitbichi.by / Instagram

Мэты і падрабязнасці новаўвядзення растлумачыў начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы, палкоўнік міліцыі Сяргей Мурашкін. Паводле яго слоў, надгляд уведзены ў адпаведнасці з пастановай Савета міністраў для павышэння бяспекі ва ўстановах адукацыі, дзе нясуць службу супрацоўнікі ведамства.

Мурашкін адзначыў, што надгляд праводзіцца абавязкова ў прысутнасці педагагічных работнікаў і гэта «не пакаранне»:

«Гэта не для таго, каб кагосьці там пакрыўдзіць ці не прапусціць у навучальную ўстанову. Надглядавыя мерапрыемствы — гэта бяспека непасрэдна дзетак, непасрэдна педагогаў. І такія меры мы будзем праводзіць. Выбарачна, зразумела, гэта не ў дачыненні да кожнага навучэнца».

Як запэўніў Мурашкін, увесь персанал прайшоў практычную і тэарэтычную падрыхтоўку, таму кожны ахоўнік на пасту ведае дакладны алгарытм дзеянняў, каб пазбягаць канфліктных сітуацый.

Расказаў міліцэйскі начальнік і пра тое, што будзе ў выпадку выяўлення забароненых прадметаў:

«Асобы будуць вывучацца, будзем паведамляць бацькам гэтую інфармацыю, ну і будзем разбірацца ў цэлым далей, каб такіх фактаў не было».

Каментары29

  • Лук
    11.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Захапленне
    11.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Хэнде хох!Аусвайконтрол!
    11.09.2026
    Жэсць

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць