Свет11

Следам за нарвежскім каралём Харальдам памерла і ягоная сястра

11 верасня ў Нарвегіі памерла 94‑гадовая прынцэса Астрыд — сястра караля Харальда V, якога пахавалі толькі два дні таму. Пра яе смерць паведаміў Каралеўскі дом.

Прынцэса Астрыд. Фота: Stian Lysberg Solum

На знак жалобы сцяг на балконе Каралеўскага палаца ў гэты дзень будзе прыспушчаны. Таксама яго прыспусцяць у дзень пахавання прынцэсы.

Астрыд памерла праз два тыдні пасля смерці свайго малодшага брата, караля Харальда, які пайшоў з жыцця 28 жніўня. За некалькі дзён да смерці прынцэса прыязджала ў сабор Осла на інвалідным вазку, каб развітацца з братам перад яго пахаваннем.

На працягу многіх дзесяцігоддзяў Астрыд адыгрывала важную ролю ў жыцці нарвежскай каралеўскай сям’і. Пасля смерці сваёй маці, кронпрынцэсы Марты, у 1954 годзе яна ва ўзросце 22 гадоў фактычна ўзяла на сябе абавязкі першай лэдзі Нарвегіі.

Асаблівую ўвагу прынцэса надавала падтрымцы найбольш уразлівых груп насельніцтва і іх інтэграцыі ў грамадства.

Новы кароль Нарвегіі Хокан VIII заявіў, што на працягу доўгага жыцця Астрыд годна, цёпла і сумленна прадстаўляла каралеўскую сям’ю. Паводле яго слоў, сям’я шмат чаму ў яе навучылася, а сама прынцэса не баялася адкрыта выказваць сваё меркаванне. Ён назваў яе смерць вялікай стратай і адзначыў, што па ёй будуць сумаваць.

Каментары1

  • Йкан
    11.09.2026
    Флешмоб

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»51

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы адкінулі расіян на сутыку Днепрапятроўскай, Данецкай і Запарожскай абласцей3

Ціханоўскі заявіў, што дамовіўся з Бабарыкам і Калеснікавай пра ўдзел у «Аб'яднаным Офісе». Тыя адмаўляюць гэта67

«Было страшна, што не зможам яго ўтрымаць». У Мінску два пяцікласнікі выратавалі падлетка, які тануў

МУС адпрацоўвае падаўленне масавых беспарадкаў ва ўмовах «асаблівых сітуацый»7

Каля смеццевага кантэйнера ў Вільні знайшлі зніклую карціну «Каранацыя Міндоўга»21

«Амаль усе прагаласавалі супраць мяне». Аўтара «Быхаўскай мадонны» выгналі з Саюза мастакоў па загадзе абсмяяных мясцовых уладаў16

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну22

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»51

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць