Свет22

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»

Расія адклала запланаваны выпрабавальны запуск найноўшай гіпергукавой ракеты «Авангард». Гэтая зброя ўваходзіць у лік шасці відаў так званага «цуда-зброі», пра стварэнне якіх Уладзімір Пуцін заявіў у 2018 годзе, піша The Moscow Times.

Фота: russianforces.org

Паводле адкрытых звестак, выпрабаванне планавалася правесці 3—5 верасня на палігоне Дамброўскі ў Арэнбургскай вобласці. Менавіта там размешчаная адзіная дывізія Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння, узброеная «Авангардамі».

На запланаваныя даты расійскія ўлады выпусцілі авіяцыйныя паведамленні NOTAM, якія закрывалі для палётаў небяспечныя раёны. У раёне Дамброўскага абмежаванне ахоплівала зону ракетных шахтаў з «Авангардамі». Таксама былі закрытыя ўчасткі ў Цюменскай вобласці і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе, дзе меркавалася падзенне частак ракеты. Акрамя таго, абмежаванні ўвялі ў раёне палігона Кура на Камчатцы, куды павінен быў прызямліцца баявы блок ракеты пасля палёту.

Мясцовыя ўлады таксама папярэджвалі жыхароў некалькіх раёнаў Цюменскай вобласці пра будучае выпрабаванне. Асноўнай датай запуску называлася 3 верасня, рэзервовай — 4 верасня.

Аднак запуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты УР-100Н УТТХ з гіпергукавым планавальным блокам «Авангард» так і не адбыўся.

Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута ААН па даследаванні праблем раззбраення Павел Подзвіг лічыць, што запуск, хутчэй за ўсё, не быў няўдалым, ён менавіта быў адменены. Калі б ракета паспяхова стартавала, расійскія ўлады, верагодна, зрабілі б пра гэта публічную заяву, бо «Авангард» мае вялікае сімвалічнае значэнне для расійскіх узброеных сіл. Калі б адбыўся няўдалы запуск, NOTAM, на думку эксперта, павінны былі б хутка адмяніць, але гэтага не адбылося.

Па словах Подзвіга, Расія, відаць, планавала запусціць «Авангард» з Дамброўскага палігона ў бок Камчаткі, але па невядомай прычыне была вымушаная адкласці выпрабаванне. Ён мяркуе, што ў найбліжэйшы час можа адбыцца новая спроба запуску.

Апошні паспяховы запуск «Авангарда» адбыўся ў снежні 2018 года. Уладзімір Пуцін тады сцвярджаў, што гэтая ракета «не мае аналагаў у свеце» і з'яўляецца непаражальнай для сістэм супрацьракетнай абароны. Паводле яго слоў, падчас палёту блок награваецца да тэмпературы каля 3000 градусаў, але пры гэтым захоўвае магчымасць атрымліваць сігналы кіравання.

Былы кіраўнік «Раскосмасу» Юрый Барысаў заяўляў, што «Авангард» здольны развіваць хуткасць да 27 махаў. Аднак эксперты адзначаюць, што некаторыя заяўленыя расійскім кіраўніцтвам характарыстыкі выклікаюць сумневы з пункту гледжання фізікі.

Пры гэтым, паводле ацэнкі экспертаў SIPRI, «Авангард» сапраўды існуе і знаходзіцца на ўзбраенні Расіі. У адрозненне ад некаторых іншых расейскіх праектаў, напрыклад «цуда-тарпеды» «Пасейдон» або ракеты з ядзерным рухавіком «Буравеснік», якія сутыкаліся з праблемамі падчас выпрабаванняў, існаванне «Авангарда» пацвярджаецца даступнымі звесткамі.

Паводле SIPRI, на пачатак 2026 года Расея мела на ўзбраенні 12 комплексаў «Авангард». Заяўленая далёкасць іх дзеяння складае да 10 тысяч кіламетраў, а кожны з іх абсталяваны адной боегалоўкай.

Каментары2

  • Захар
    11.09.2026
    Анало-говнетная ракета. Что и требовалось доказать.
  • Начало - это конец
    11.09.2026
    Авангард ушёл в арьергард...

Цяпер чытаюць

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»1

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Усе навіны →
Усе навіны

Супрацоўнікі дыпмісій ЕС ушанавалі памяць расстраляных у Курапатах5

У Мінску не засталося ніводнага раёна, дзе сярэдні кошт квадрата жылля быў бы менш за $20001

Ксяндза Завальнюка сустрэлі на вуліцы. Ён расказаў, у чым сэнс жыцця5

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі10

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам13

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец153

Затораў у Мінску стане меней? Па другім кальцы пракладуць аптычную магістраль для святлафораў

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»1

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць