Грамадства66

Тры галоўныя праблемы беларускай аховы здароўя: заробкі, чэргі і карупцыя з-за бальнічных лісткоў

Bloomberg палічыў беларускую сістэму аховы здароўя больш эфектыўна амерыканскай, і тым не менш беларусы хочуць яе рэфармавання, сведчаць дадзеныя сацапытанняў. Аб праблемах гэтай сферы і шляхах іх вырашэння казалі на круглым стале, які днямі адбыўся ў Мінску. Tut.by абраў самыя актуальныя выказванні экспертаў аб рэформе. Як паменшыць чэргі ў паліклініках, павысіць заробкі ўрачоў і выкараніць карупцыю з-за бальнічнага - у нашым матэрыяле.

Як павысіць заробак лекарам?

У Беларусі прынята Стратэгія развіцця аховы здароўя да 2020 года. Аб рэалізацыі яе палажэнняў казала намеснік дырэктара па эканамічных даследаванняў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра аховы здароўя Ірына Новік.

- Практычна ва ўсіх краінах асноўны ўпор у першасным звяне зроблены на ўрача агульнай практыкі, які мае навыкі аказання першаснай афтальмалагічнай, неўралагічнай, хірургічнай і іншай дапамогі. Міністэрства аховы здароўя ставіць сабе задачу паступова перайсці да працы ўчастковага спецыяліста па такім прынцыпе.

Паводле яе слоў, гэта дазволіць знізіць нагрузку на ўрачоў амбулаторна-паліклінічнага звяна, аказаць пацыенту комплексную паслугу і павысіць заработную плату за кошт аптымізацыі кадраў.

- Сёння патрэбен максімум дапамогі пры мінімуме наведванняў, але не наадварот.

Для ўсяго гэтага, па словах эксперта, лекары агульнай практыкі павінны прайсці адпаведнае навучанне. Гэты працэс ужо запушчаны ў вёсцы. Але ўжо зараз, кажа Ірына, у дактароў з'явіцца яшчэ адна магчымасць зарабляць больш.

- У ліпені 2014 выйшаў загад Міністэрства аховы здароўя, які дазволіць прэміраваць спецыялістаў за якасць, за вынік аказанай медыцынскай дапамогі.

Свой спосаб павысіць заробак лекарам выказаў каардынатар праграм СААЗ у Беларусі Валянцін Зыгмундавіч Русовіч. Ён адзначыў, што на ахову здароўя ў нас выдаткощваецца 3 мільярды даляраў у год, а каб падняць заробак 5 тысячам лекараў агульнага звяна трэба выдаткаваць з гэтай сумы ўсяго 1 працэнт.

- У любой сістэме ёсць 20% нерацыянальнага расходавання сродкаў. Таму адшукаць сродкі на павышэнне заробкаў можна, пачаўшы з эканоміі электраэнергіі і спынення нерацыянальных выплат некаторым спецыялістам.

Як скараціць чэргі ў паліклініках?

Але павышэннем заробкаў не скароціш чэргі ў паліклініках, а адпаведна, не палепшыш якасць першасных медыцынскіх паслуг. Сваё бачанне вырашэння гэтай праблемы выказаў дырэктар Агенцтва медыцынскага турызму Міхаіл Нядвецкі.

- Гэта можна вырашыць стварэннем роўных умоў для дзяржаўных і прыватных устаноў аховы здароўя. Мне незразумела, чаму дзяржава не можа надаваць прыватным медцэнтрам права выдаваць бальнічныя? Калі б гэта права ў іх з'явілася, то частка людзей пачала б абслугоўвацца там, і гэта б знізіла нагрузку на паліклінікі.

Як адзначыў Міхаіл Нядвецкі, гэтае пытанне актуальнае, бо стаматалагічныя туры ў Беларусь - у топе ў расейцаў і яны пастаянна цікавяцца, ці змогуць ім выдаць бальнічны на час той жа двухтыднёвай імплантацыі.

Ірына Новік звярнула ўвагу, што ў вырашэнні гэтага пытання павінны быць зацікаўлены і самі прыватныя цэнтры.

Як выкараніць карупцыю з-за бальнічнага?

Свой варыянт разгрузкі паліклінік і памяншэння чэргаў у іх выказаў Валянцін Русовіч.

- Большасць дарослых людзей часцей за ўсё пераносіць прастудныя захворванні, якія з часам праходзяць самі, за пару дзён. Такіх людзей вельмі шмат, але, каб атрымаць бальнічны, яны ўсё роўна ідуць у паліклініку, і гэта стварае чэргі. У Еўропе ж у першыя тры дні хваробы да лекара ніхто не ходзіць, бо іх па законе аплачвае наймальнік.

Работнік проста папярэджвае яго аб хваробе, а працадаўца можа даслаць прадстаўніка прафсаюза для кантролю, ці так гэта. Па законе там чалавек абавязаны звярнуцца да ўрача толькі на чацвёрты дзень.

Русовіч лічыць, што гэтая практыка была б карыснай і ў Беларусі. Па прыкладзе еўрапейскіх краін ён прапануе, каб працадаўца аплачваў бальнічны работніку ў колькасці 5 дзён у годзе і не больш за 3 дні запар. Адпаведна, у сітуацыі, калі дарослы чалавек хварэе раз-два на год, ён зусім не будзе з'яўляцца ў паліклініцы і ствараць чэргі.

- Гэтым мы ліквідуем чэргі мінімум на 30%, спросцім працу ўчастковым дактарам і выкаранім карупцыю з-за бальнічнага ліста. У Еўропе такога тыпу карупцыі вы не ўбачыце.

Ірына Новік адзначыла, што пытанне аб прадастаўленні наймальнікам работніку вызвалення ад працы на 3 дні без афармлення бальнічнага ліста быў узняты на калегіі Міністэрства аховы здароўя год таму. Яна выказала надзею, што ён можа быць вырашана станоўча.

Ці патрэбна Беларусі такая колькасць ложкаў у бальніцах?

У Еўрасаюзе не толькі адсутнічае карупцыя з-за бальнічнага ліста, але і няма такой, як у Беларусі, колькасці ложка-месцаў ва ўстановах аховы здароўя. Там на 1000 чалавек прыходзіцца ў сярэднім 5,5 ложкаў, у нас жа гэты паказчык у два разы вышэйшы. Пра тое, ці трэба такая іх колькасць, даўно ідуць дыскусіі. Але Ірына Новік адзначыла, што ложка-месцы трэба не скарачаць, а пераразмяркоўваць.

- У Беларусі, як і ў краінах ЕС і СНД, ідзе працэс старэння насельніцтва, назапашвання хранічных захворванняў, што ўплывае на павелічэнне патрэбнасці насельніцтва рэспублікі не толькі ў стацыянарнай, але і ў медыка-сацыяльнай, рэабілітацыйнай, хосписной дапамозе. Мы не павінны пра гэта забываць.

Дамагчыся талковага пераразмеркавання ложка-месцаў з упорам на тыя ж хоспісы, па словах Ірыны Новік, не так складана. Складаней прымусіць уключыць у рэформу аховы здароўя як мага больш удзельнікаў.

- Наша задача - аб'яднаць намаганні ўсіх міністэрстваў, ведамстваў, грамадскіх арганізацый і СМІ, каб чалавек са школы быў адказны за сваё здароўе і ведаў, што ніякае ахова здароўя не верне здароўе. Фарміраванне здаровага ладу жыцця - гэта задача ўсіх і кожнага паасобку.

Але, як адзначыла юрыст Беларускага таварыства правоў спажыўцоў Тамара Бельская, немагчыма разлічваць на паспяховасць рэформаў пры нелагічнасці дзеянняў дзяржавы.

- Не павінна быць так, калі сёння дзяржава кажа, што курэнне — гэта дрэнна, а заўтра дае грошы на мадэрнізацыю Гродзенскай тытунёвай фабрыкі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты29

Грамадствадапоўнена29

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштавалі 20‑гадовую Яніну Пазняк, дачку палітзняволенага журналіста Кірылы Пазняка3

У Эстоніі забралі чэмпіянат Еўропы па фехтаванні за адмову выдаць візы расіянам і беларусам1

На перамовах у Абу-Дабі прадстаўнікі Пуціна зноў патрабуюць ад Украіны аддаць увесь Данбас6

Ціханоўская возьме ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды гадавіны паўстання 1863 года1

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах13

Кіроўцам больш не будзе патрэбна вазіць з сабой пацвярджэнне праходжання тэхагляду

Томас Венцлава: «Літва і Беларусь ніколі не варагавалі. Гэта рэдкі выпадак для адносін двух народаў»10

Анархіст Дзядок выказаўся супраць дазволу на аборты. Але лічыць, што заканадаўчая забарона нічога не дасць50

«Ваш маскоўскі гаспадар сто гадоў не пратрымаецца». Міністр замежных спраў Украіны рэзка адказаў Орбану8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты29

Грамадствадапоўнена29

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць