У Беларусі запусцілі новы сэрвіс для пошуку згубленых хатніх жывёл Picard — смарт-ключык з QR-кодам, які не патрабуе падзарадкі і дазваляе хутка звязацца з уладальнікам жывёлы. Як ён працуе, пішуць Мінск-Навіны.

Аўтар ідэі — Ян Гулевіч. Ідэя ў тым, што, калі жывёла згубілася, любы мінак можа адсканаваць QR-код на бірульцы звычайнай камерай смартфона — без усталёўкі дадаткаў. Пасля гэтага адкрываецца старонка з інфармацыяй пра жывёлу і кантактамі гаспадара. Сістэма таксама дазваляе аўтаматычна адпраўляць уладальніку геалакацыю знаходкі.
У адрозненне ад GPS-трэкераў, прылада не патрабуе падзарадкі і не губляе працаздольнасць з часам. Ключык выраблены з трывалага палімера, устойлівага да вільгаці, забруджванняў і механічных пашкоджанняў. Памер — каля трох сантыметраў, мацаванне разлічана на актыўных жывёл.
Кошт адной смарт-бірулькі складае 25 рублёў. У гэтую суму ўваходзіць не толькі выраб, але і тэхнічнае абслугоўванне сэрвісу: праца сервераў, абарона даных, плацежныя сістэмы і камісіі.
Сэрвіс пакуль тэстуюць у Мінску, у далейшым яго плануюць пашырыць на ўсю краіну. У перспектыве платформа можа аб’яднаць не толькі пошук згубленых жывёл, але і іншыя лічбавыя сэрвісы для ўладальнікаў хатніх жывёл.
Каментары