Эканоміка

ФАО выдзеліць Беларусі $3,1 млн на праекты тэхнічнай дапамогі

Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя Аб'яднаных Нацый (ФАО) выдзеліць Беларусі $3,1 млн у найбліжэйшыя тры гады на розныя праекты тэхнічнай дапамогі.

Аб гэтым было паведамлена 23 верасня ў Мінску, дзе адбылося падпісанне Краінавай Праграмы супрацоўніцтва Беларусі і ФАО на 2014—2016 гады. 

Яна ўключае ў сябе рэалізацыю на тэрыторыі Беларусі праектаў тэхнічнай дапамогі па кіраванні састарэлымі пестыцыдамі; па апрацоўцы рапсу на землях, забруджаных радыенуклідамі ў выніку чарнобыльскай аварыі; па рацыянальным кіраванні і абароне лясоў ад пажараў; па харчовай бяспецы; па развіцці і ўмацаванні нацыянальнага патэнцыялу па ацэнцы, прадухіленні і барацьбе з афрыканскай чумой (АЧС) свіней і іншае. 

«Мы ўпершыню падпісваем з Беларуссю Краінавую Праграму супрацоўніцтва і разлічваем, што гэта пакладзе пачатак нашаму далейшаму рэгулярнаму супрацоўніцтву», — заявіў намеснік генеральнага дырэктара, рэгіянальны прадстаўнік па Еўропе і Цэнтральнай Азіі ФАО Уладзімір Рахманін. 

У сваю чаргу намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Седзін адзначыў, што Беларусь хацела б мець больш цесныя кантакты з ФАО. Беларускі бок просіць аказаць садзейнічанне ў стварэнні лабараторыі па праверцы якасці і бяспецы айчыннага і імпартнага харчавання, а таксама разлічвае на больш істотную дапамогу па барацьбе з АЧС. 

«Гэта праблема (АЧС) датычыцца не толькі нас, а ў цэлым усёй Еўропы і, можа быць, нават свету. Задача ФАО — зрабіць усё, каб яе наогул знішчыць», — сказаў Седзін. 

Беларусь уступіла ў ФАО ў лістападзе 2005 года. У склад ФАО ўваходзяць 197 дзяржаў. 

У Беларусі ідзе праца па праекце тэхнічнай дапамогі «Садзейнічанне па кантролі ўспышак АЧС у Беларусі» з бюджэтам у $420 тыс. Акрамя таго, у стадыі рэалізацыі знаходзіцца праект па кіраванні састарэлымі пестыцыдамі з бюджэтам прыкладна 560 тыс. еўра.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі13

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзімір Каранік у Інданезіі папазіраваў у знакамітай мясцовай кашулі ФОТАФАКТ5

У Нараўлянскім раёне знайшлі раней невядомую абарончую вежу часоў ВКЛ5

Валожын накрыла магутная залева ВІДЭА1

На вуду расійскіх пранкераў трапіў дарадца прэзідэнта Літвы1

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці12

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі13

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць