Грамадства11

Чыноўнік Мінпрамэнэрга Расеі: Цана на газ для Беларусі складзе прыкладна 125 даляраў

Канчатковы кошт прыроднага газу будзе вядомы ў найбліжэйшы час.

Арыенціровачная цана на газ для Беларусі складзе прыкладна 125 долараў ЗША за тысячу кубаметраў. Пра гэта 7 снежня паведаміў журналістам намеснік міністра прамысловасці і энергетыкі Расіі Іван Мацераў, перадае РІА «Новости».

Канчатковы кошт прыроднага газу для Беларусі, паводле яго слоў, будзе вядомы ў найбліжэйшы час.

«125 долараў — гэта грубы разлік паводле той формулы, якая была зацверджана для Беларусі. Што будзе дакладна, спецыялісты падлічаць у снежні, з дня на дзень», — сказаў І.Мацераў.

Намеснік міністра таксама падкрэсліў, што пераглядаць паводле просьбы Беларусі формулу цаны на газ, які пастаўляецца з Расіі, «немэтазгодна». На думку намесніка міністра, гэта «не вельмі сумленна, бо доўга і ўпарта дамаўляліся».

І.Мацераў нагадаў, што 31 снежня 2006 года «Газпром» і «Белтрансгаз» падпісалі кантракт на пастаўку і транзіт газу ў 2007—2011 гадах. Згодна з гэтым дакументам, цана расійскага газу на 2007 год была вызначана ў 100 долараў за тысячу кубаметраў. У кантракце таксама прапісана формула разліку цаны на газ з 1 студзеня 2008 года. Раней у «Газпроме» паведамлялі, што цана на газ для Беларусі будзе прывязана да цаны, якая вызначана для Польшчы.

БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць