Меркаванні4747

Захар Прылепін у інтэрв'ю «Нашай Ніве»: Расіі трэба прысутнічаць у Беларусі

Пасля футбольнага матча паміж Беларуссю і Украінай украінцы былі ў захапленні. Відэа крычалак з Барысава абышло тэлеканалы і стала хітом на інтэрнэт-­парталах. А вось у расійскім інтэрнэце было шмат негатыўнай рэакцыі. Адным з яркіх выразнікаў такіх настрояў стаў расійскі пісьменнік Захар Прылепін. Мы папрасілі папулярнага аўтара патлумачыць сваю пазіцыю.

«Наша Ніва»: Чаму Вас, рускага чалавека, усхвалявала сітуацыя ў Беларусі?

Захар Прылепін: Таму што, як усялякі рускі чалавек, роўна як і беларускі, і ўкраінскі, заклапочаны тым, каб захоўваць добрасуседства са сваімі бліжэйшымі дзяржавамі, тым больш бліжэйшымі сваякамі ў гісторыі геапалітычнага будаўніцтва.

«НН»: Вы ўспрымаеце паводзіны футбольных фанатаў як праяву выхаду Беларусі з­пад расійскага ўплыву?

ЗП: Гэта сведчанне таго, што частка маладых людзей у Беларусі інфікаваная той жа самай сыроваткай, якой была інфікаваная і частка ўкраінскай моладзі. Асноўнай мэтай гэтага з’яўлялася стварэнне канкрэтнага віду і тыпу маладога чалавека — па сутнасці, антырускага, чалавека, якому даказана, што Расія з’яўляецца спрадвечным ворагам Украіны, як і Беларусі. І шлях развіцця Беларусі, як і Украіны — гэта шлях адрозны ад Расіі, прычым не пуцінскай Расіі, а Расіі як такой, некуды ў міфічную Еўропу. І марудныя, паступовыя, безупынныя разбурэнні на сапраўдных, але часцей за ўсё падманлівых падставах нейкіх сумесных супольных пунктаў — супольных перамог, супольных рашэнняў, супольнай гісторыі. Натуральна, у любых народаў, якія пражывалі ў адным грамадстве, ёсць нейкія складаныя моманты. Безумоўна, гісторыя поўная трагедый, інтрыг…

Але калі сумесныя жыццё і будаўніцтва — дзяржаўнае, культурнае — выстаўляецца ў якасці бясконцай вайны Расіі супраць Беларусі, калі фальсіфікуецца сумесная гісторыя, атрымліваем такі эфект.

З аднаго боку, гэта выгадна квазіліберальнай інтэлігенцыі, для якой сімвал веры — славутыя еўрапейскія каштоўнасці ў двукоссях. А з другога боку, гэтым можна інфікаваць маладых людзей, якія мала адукаваныя і мысляць на ўзроўні нейкіх штампаў і элементарных зыходных дадзеных: маскаляку — на гіляку, Расія — вораг, трам­парам­пам­пам…

«НН»: Вы супрацьпастаўляеце заходнія каштоўнасці, якія спрабуюць прышчапіць у Беларусі, расійскім, якія Вы хацелі б бачыць у нас…

ЗП: Пачакайце. Гаворка вядзецца пра фальсіфікацыю нашай супольнай гісторыі. І спробы зрабіць з беларуса, з маладога ў першую чаргу, чалавека антырускага, чалавека, які скіраваны на разлад з нашай краінай. Я не кажу, што ў нас ёсць прыўкрасныя рускія каштоўнасці: саборнасць, кансерватыўнасць і іншы праваслаўны мілітарызм. А вось там у Еўропе — нашэсце геяў. Канечне, мне хацелася б, каб у славянскіх народаў, якія ўваходзілі ў склад Расіі, за выключэннем Польшчы, былі супольныя інтарэсы.

«НН»: Вы прапанавалі «заганяць тоны грантаў» з Расіі для развіцця культурнага супрацоўніцтва, каб «задушыць крыніцы польскай і іншай інфармацыі». Каб насаджваць тут расійскую культуру?

ЗП: Патрэбна ўзаемавыгаднае культурнае супрацоўніцтва развіваць. І гэтыя гранты могуць быць скіраваны на падтрымку беларускай культуры, на развіццё рэальнай гісторыі нашага сумеснага дзяржаўнага будаўніцтва, нашай сумеснай дзейнасці ў гістарычнай перспектыве. А можна зусім гэта не закранаць. Можа быць супрацоўніцтва ў тэатральнай, кінематаграфічнай сферах, якія ніяк не тычацца «рускага свету». Расіі трэба прысутнічаць, безумоўна, прыносячы адпаведны кантэкст нашага сумеснага жыцця, падмяняючы ім той найноўшы антыгістарычны кантэкст, якія прыносіцца з Захаду. А не выціснуць беларускую культуру і замяніць яе рускай.

«НН»: А такое шчыльнае ўзаемадзеянне не прывядзе толькі да падмены антырасійскіх настрояў антыеўрапейскімі?

ЗП: Я не ведаю, што вы разумееце пад антыеўрапейскімі настроямі. Расія ў пэўным выглядзе і ёсць захавальніцай пэўных еўрапейскіх настрояў. Сваёй класічнай літаратурай, музыкай. Гэта і ёсць старая, добрая Еўропа. Калі маюцца на ўвазе найноўшыя тэндэнцыі апошніх дзесяцігоддзяў, я не ўпэўнены, што гэта еўрапейскія каштоўнасці.

Калі вы лічыце, што расійскія каштоўнасці — гэта прыніжэнне чалавека чалавекам, калючы дрот, татальны ГУЛАГ і штодзённае маленне правадыру, то я гавару пра іншае. Я гавару пра спакойнае, не істэрычнае ўспрыняцце нашай гісторыі.

«НН»: Вы Беларусь разглядаеце як суверэнную дзяржаву?

ЗП: Разглядаю як суверэнную дзяржаву… У мяне не выклікае душэўнага задавальнення наша размова. Зразумела, што вы маеце на мэце за кожным вашым пытаннем. Калі вам нешта не падабаецца ў маіх тэкстах, парэжце іх на кавалкі і зрабіце з гэтых кубікаў патрэбную вам карцінку. Хлопцы, у Еўропу — дык у Еўропу. Я размаўляю з тымі беларусамі, якія разумеюць, што я кажу. Калі ёсць іншы пункт гледжання — дэмакратыя, наперад. Не будзем даводзіць гэта да абсурду.

* * *

Захар Прылепін — расійскі пісьменнік. Нарадзіўся ў 1975 у Разанскай вобласці. Ваяваў у Чачні. Член Нацыянал­бальшавіцкай партыі. Лаўрэат дзясяткаў літаратурных прэмій. Аўтар кніг «Паталогіі», «Санькя» (гэта так адмыслова з «я» на канцы), «Грэх» ды іншых.

Каментары47

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты25

Грамадствадапоўнена25

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах12

Кіроўцам больш не будзе патрэбна вазіць з сабой пацвярджэнне праходжання тэхагляду

Томас Венцлава: «Літва і Беларусь ніколі не варагавалі. Гэта рэдкі выпадак для адносін двух народаў»10

Анархіст Дзядок выказаўся супраць дазволу на аборты. Але лічыць, што заканадаўчая забарона нічога не дасць50

«Ваш маскоўскі гаспадар сто гадоў не пратрымаецца». Міністр замежных спраў Украіны рэзка адказаў Орбану8

Беларусы будуць плаціць падатак за сувеніры з мерапрыемстваў6

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў22

Сябар Усера Анатоль Вайцяхоўскі папрасіў дапамогі ў польскага суддзі-ўцекача Томаша Шміта11

З 1 лютага вырастуць «узроставыя» даплаты да пенсій

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты25

Грамадствадапоўнена25

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць