Ежа55

Kucharka_by: пызы РЭЦЭПТ

Пызы ўяўляюць сабой пышкі, прыгатаваныя з тварагу, бульбы і начынкі, «душы», з мяснога фаршу. Такія пышкі — ідэальны варыянт, каб накарміць усю сям'ю. У суседняй Літве падобная страва называецца цэпеліны.

Для цеста:

250 г тварагу (калі ўзяць хатні — будзе толькі смачней!)
1 шклянка мукі
1 шклянка крухмалу
3-4 шт. бульбы (нацерці на дробнай тарцы)
соль па смаку

Для начынкі:

фарш са свініны і ялавічыны 200 гр
цыбуля 1 шт.
соль
яйка 1 шт.
спецыі

Гатаванне:

1. Злучыць тварог, крухмал, цёртую бульбу, муку і соль, усё добра вымесіць — павінна атрымацца мяккае, пластычнае цеста. Даць яму трохі пастаяць.

2. Прыгатаваць мясную начынку. Для гэтага ў фарш са свініны і ялавічыны дадаць дробна нарэзаную цыбулю, сырое яйка, соль і спецыі, змяшаць.

3. Вылепіць пызы. З цеста сфармаваць круглую аладку 5-6 мм таўшчынёй, на яе пакласці начынку, зверху накрыць другой аладкай і злучыць краі. Можна зрабіць пызы памерам як пельмені, можна — крыху больш.

4. Разагрэць на патэльні алей і абсмажыць пызы да румянай скарыначкі з абодвух бакоў. Яшчэ смачней атрымаецца, калі прыгатаваць іх на шкварачках. Падрумяненыя пызы давесці да гатоўнасці ў духоўцы. Падаць са смятанай або мачанкай.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць