Навука і тэхналогіі33

У НАН Беларусі абралі 16 новых акадэмікаў

«Нацыянальная акадэмія навук Беларусі падвяла вынікі выбараў новых правадзейных членаў (акадэмікаў) і членаў-карэспандэнтаў. Выбраны 16 акадэмікаў і 28 членаў-карэспандэнтаў»,

— растлумачылі ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Выбары адбыліся ў час сесіі Агульнага сходу НАН Беларусі 13 і 14 лістапада. На 24 вакансіі акадэмікаў і 39 вакансій членаў-карэспандэнтаў прэтэндавалі 40 і 118 кандыдатаў адпаведна. Самы вялікі конкурс адзначаны сярод кандыдатаў на званне акадэміка па спецыяльнасці «біятэхналогія раслін» (чатыры чалавекі на месца). Сярод кандыдатаў на званне члена-карэспандэнта больш за ўсё прэтэндэнтаў было па спецыяльнасці «тэхналогіі машынабудавання» (сем чалавек на месца).

Сярод новых акадэмікаў — тры члены Бюро Прэзідыума Акадэміі навук: першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Сяргей Чыжык, намеснікі старшыні Прэзідыума НАН Сяргей Кілін і Аляксандр Сукала, два акадэмікі-сакратары Аддзяленняў навук НАН, пяць дырэктараў інстытутаў Акадэміі навук. Акадэмікам па спецыяльнасці «кардыяхірургія» стаў вядомы кардыяхірург, загадчык лабараторыі хірургіі сэрца ДУ РНПЦ «Кардыялогія» Юрый Астроўскі, па спецыяльнасці «прыборабудаванне» — дырэктар Навукова-тэхнічнага цэнтра «ЛЭМТ» БелОМА Аляксей Шкадарэвіч.

Сярэдні ўзрост нававыбраных акадэмікаў — 61 год.

Сярод 28 выбраных членаў-карэспандэнтаў — два акадэмікі-сакратары аддзяленняў навук НАН Беларусі, шэсць кіраўнікоў арганізацый Акадэміі навук, дырэктар ААТ «КБ Радар» — кіруючая кампанія холдынга «Сістэмы радыёлакацыі» Сяргей Кастраміцкі, шэраг вядомых вучоных-медыкаў, у тым ліку дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Бялецкі, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Віктар Сняжыцкі. Сярэдні ўзрост нававыбраных членаў-карэспандэнтаў — 60 гадоў.

Выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі праводзяцца адзін раз у 2,5-3 гады ў межах існуючых вакансій па спецыяльнасцях, што зацвярджаюцца Прэзідыумам НАН.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам1

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне29

У папы Льва XIV дыягназавалі рак1

Шаранговіч стаў аўтарам першай шайбы беларуса ў НХЛ у гэтым сезоне

Маладыя спартсмены ўсё часцей прымаюць душ у трусах. У чым прычына?7

«Чырвоны ўзровень трывогі — не працуем, жоўты — спрабуем працаваць, каб не з’ехаць з глузду»

Расія раніцай масава ўдарыла балістыкай па Украіне

Арганізатара забойства рэпера Тупака Шакура пасадзілі на 40 гадоў

Зайшлі ў пакой і забылі навошта? Вось чаму так адбываецца4

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам1

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць