Меркаванні4040

ЗША адмаўляюцца ад курсу на змену рэжыму ў Беларусі?

Апошнія дзеянні і словы прадстаўнікоў урада Злучаных Штатаў вядуць да высноваў, што ЗША маюць намер не рабіць сур’ёзных захадаў датычна палітычнага рэжыму ў Беларусі. Наадварот,

выглядае на тое, што ЗША гатовыя нармалізаваць адносіны з рэжымам Лукашэнкі ў яго сённяшнім выглядзе.

Праваабарончая і прадэмакратычная рыторыка як і падтрымка адпаведных праектаў застануцца, але больш для фасаду.

Слуханні 19 лістапада

Гэтыя высновы былі падцверджаныя падчас слуханняў па Беларусі, Малдове і Украіне, што правёў Цэнтр Уілсана (Вашынгтон). Па Беларусі прамаўлялі прадстаўнік дзярждэпартамента Эрык Рубін і былы амбасадар ЗША у Беларусі (1994—97) Кенэт Ялавіц. Далі магчымасць выказацца і часоваму паверанаму Беларусі ў Вашынгтоне Паўлу Шыдлоўскаму.

Бадай што цэнтральным сцверджаннем гутаркі стала менавіта заява Шыдлоўскага, які аспрэчыў тое, што ў Беларусі маюцца нявырашаныя праблемы: «пытанне палітычнай арыентацыі Беларусі вырашана раз і назаўсёды».

Часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі прасіў прымірыцца з тым, што «пытанне палітычнай арыентацыі Беларусі вырашана раз і назаўсёды».

Заявы і захады Злучаных Штатаў за апошнія месяцы паказваюць, што Вашынгтон гатовы з гэтым зноў пагадзіцца.

Амбасадар Ялавіц, які прадстаўляў ЗША падчас працэдуры імпічмэнта, рэферэндума і дэмантажу дэмакратычнай сістэмы Беларусі ў 1996 годзе, звычайна займае стрыманую пазіцыю датычна Лукашэнкі. Гэтым разам ён таксама адзначыў «міратворчыя» намаганні Лукашэнкі, яго паварот да нацыяналістычнай рыторыкі і рост папулярнасці, а таксама развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Эрык Рубін даў зразумець, што ЗША імкнуцца павярнуць адносіны з Беларуссю ў станоўчае рэчышча.

Так, захоўваюцца разыходжанні Вашынгтона і Мінска ў тым, як гэта зрабіць, а таксама ў ацэнцы сітуацыі ў Беларусі.

Праўда, дзейнасць дзярждэпартамента рэгулюе жорсткі закон ЗША «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі», але Рубін гаварыў аб гэтым законе больш як аб перашкодзе, якую ў Дзярждэпе вымушаны ўлічваць пры пераходзе да новага фармата адносінаў.

Паварот у палітыцы ЗША па Беларусі

Адметна, што ЗША мяняюць палітыку па Беларусі, калі рэжым Лукашэнкі ўпарта адмаўляецца выканаць цэнтральную перадумову — вызваленне палітзняволеных. Больш за тое, амерыканцы робяць паварот напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2015 года.

Пры гэтым праз знішчэнне значнай часткі палітычных сілаў Лукашэнка выключыў мінімальную інтрыгу на выбарах.

Рэзкае змякчэнне пазіцыі да дыктатуры можа азначаць, што ЗША схільныя пагадзіцца з тым, што рэжым у Беларусі захаваецца і пасля 2015 года.

Прычынаў павароту бачыцца некалькі, у тым ліку, няздольнасць рэшткаў беларускай апазіцыі аб'яднацца, адсутнасць у іх ідэй і страх перад мірным пратэстам. Паспрыяла перамене і жаданне амерыканцаў дапамагчы ўкраінцам у вайне супраць Расіі.

Агрэсія Расіі ва Украіне прымусіла амерыканцаў пераасэнсаваць ранейшыя ўстаноўкі.

ЗША хочуць верыць у тое, што Лукашэнка — нават такі супярэчлівы па Украіне — можа адыграць станоўчую ролю ў канфлікце і таму будуць устрымлівацца ад ціску на рэжым. Фактычна, ЗША адмаўляюцца дамагацца свабоды ў Беларусі, каб Украіна змагла абараніць свае незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнны выбар.

Па гэтых прычынах ЗША не дамагаюцца ад Лукашэнкі істотных саступак па пытаннях унутранай палітыкі, нягледзячы на відавочную ўразлівасць Лукашэнкі. Слабая не толькі эканоміка Беларусі, імкліва слабее эканоміка Расіі – галоўнага спонсара рэжыму Лукашэнкі. Краіне патрэбныя інвестыцыі і новыя крэдыты МВФ. Сам беларускі прэзідэнт заклапочаны агрэсіўнымі паводзінамі Расіі і шукае палёгкі ў адносінах з ЕС і ЗША.

Тым часам, Злучаныя Штаты адмаўляюцца ад практычнай дзейнасці па дэмантажу беларускай дыктатуры. Апошнія падзеі ў адносінах Беларусь — ЕС паказваюць, што гэтая пазіцыя Захаду скаардынаваная.

* * *

Валер Кавалеўскі — былы супрацоўнік міністэрства замежных спраў Беларусі. Ён вядзе блогі palitykabelarusi.blogspot.com і belaruspolitics.blogspot.com і твітар @kavaleuski

Каментары40

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Прадукты з цвіллю і чарвякамі. Санстанцыя праверыла крамы, на якія скардзіліся пакупнікі2

У Мінску прадаюць легендарны заамагазін8

Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана20

Расіяне атакавалі дронамі Ізмаільскі раён Адэскай вобласці — узнік моцны пажар

«Паражэнне польскай дыпламатыі». Адсутнасць палякаў у Вашынгтоне прывяла да палітычнага скандалу ў Варшаве30

Z-ваенкар Сцешын ледзь не страціў зрок — у яго ў рагавіцы выявілі амёб, што з’ядаюць вочы5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?7

«Па сутнасці, гэта гандаль людзьмі». Колькі каштуюць паслугі інвалідаў на беларуска-польскай мяжы2

«Чужы: Зямля» — крытыкі расхвальваюць новы серыял па культавай кінафраншызе. А што насамрэч?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць