Грамадства11

Памёр Віктар Вабішчэвіч

Памёр паэт, настаўнік, гісторык і краязнаўца Віктар Вабішчэвіч. Ён памёр па дарозе ў родную вёску. Пра яго смерць паведамілі ў сацсетках знаёмыя. Паэт, гісторык, педагог, даследчык і шчыры прыхільнік роднага слова, ён пакінуў пасля сябе багаты літаратурны і асветніцкі след.

Віктар Вабішчэвіч нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Рубель на Століншчыне.

Віктар навучыўся чытаць у чатыры гады, у школе вучыўся добра, Рубельскую сярэднюю школу скончыў з залатым медалём, скончыў гістарычны факультэт БДУ з чырвоным дыпломам.

Сваю прафесійную дзейнасць прысвяціў настаўніцтву — выкладаў гісторыю і мастацкую культуру, падтрымліваючы любоў да беларускай літаратуры і культуры.

У друку дэбютаваў у 1977 годзе, але першая кніга — зборнік «Чорны боль» — выйшла ў 2003-м. Наступныя кнігі — «Кахаю і люблю» (2006) і «Уражанне» (2009) — засведчылі глыбіню яго мастацкага мыслення і адданасць паэтычнаму слову. 

Віктар Вабішчэвіч шмат зрабіў і як літаратуразнаўца: даследаваў творчасць беларускіх класікаў, удзельнічаў у падрыхтоўцы навуковых і краязнаўчых выданняў, быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Яго творчасць і жыццё былі прасякнуты павагай да мінулага, імкненнем да духоўнай глыбіні і вернасцю роднаму Палессю. 

Каментары1

  • В
    20.08.2025
    Віктар Васільевіч быў маім настаўнікам гісторыі ў школе, я добра яго ведаў. Нядаўна даведаўся ад знаёмых, што яго, на жаль, не стала. Сціплы як чалавек, строгі, але справядлівы як настаўнік. Вельмі любіў сваю родную вёску, збіраў мясцовы фальклор, пісаў вершы.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік3

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік3

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць