Здарэнні55

Зноў арыштавалі злодзея ў законе Паштэта. Пра яго затрыманне паведамлялі і вясной, але тады адпусцілі

У сувязі са смерцю жыхара Барысава ад перадазіроўкі ў 2022 годзе, сілавікі затрымалі 43-гадовага мужчыну. Як вынікае з фота, сілавікі другі раз за год затрымалі злодзея ў законе Паўла Алексяевіча (мянушка Паштэт). 

Скрын відэа

У Барысаве 31 снежня 2022 года ад псіхатропнага рэчыва памёр 38-гадовы мясцовы жыхар. Адразу знайсці распаўсюдніка не ўдалося, паведамляе МУС. Але цяпер атрымалася — і гэта аказаўся менавіта Паштэт.

Паводле сілавікоў, забароненыя рэчывы загінуламу перадаў 43-гадовы мужчына, што «знаходзіцца на аператыўным уліку ГУБАЗіК, неаднаразова асуджаны за крадзяжы, незаконны абарот наркотыкаў, разбой і хуліганства».

Заведзена крымінальная справа за незаконны абарот наркатычных сродкаў, што па неасцярожнасці пацягнуў смерць чалавека.

На фота сілавікі паказалі Паўла Аляксеевіча (мянушка Паштэт). Ён змешчаны пад варту, яму пагражае ад 12 да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Адметна, што з 2021 па 2024 год Паштэт сядзеў у турме — але ўсё адно, па меркаванні міліцыі, неяк змог прадаць наркотыкі.

Цікава, што ў красавіку гэтага года сілавікі ўжо паведамлялі пра яго затрыманне. Яго абвінавацілі ў тым, што разам з 43-гадовым саўдзельнікам Паштэт дапамагаў зламыснікам выводзіць скрадзеныя ў беларусаў грошы. Чаму ён зноў быў на волі, не паведамляецца. 

Каментары5

  • Кот
    20.08.2025
    Гэта певень у законе, а не злодзей. Мусарскі пеўнік і чорт
  • Вой
    20.08.2025
    Крымінальнік-рэцыдывіст...Хопіць ужо маскальскіх штампаў
  • Acab
    21.08.2025
    Паўтарыце гэта ў вочы спадару Паштэту?

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць