Грамадства55

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

У верасні 2006 года ў мінскую міліцыю звярнулася жанчына: яе 43-гадовы муж пайшоў на працу і не вярнуўся. Сяргей быў дастаткова звычайным сямейным чалавекам: добра зарабляў, не злоўжываў алкаголем, таму яго знікненне выглядала вельмі дзіўным. Але яшчэ больш дзіўным было тое, як ягоныя сляды адшукаліся праз 19 гадоў, піша газета «На страже».

Смаленск. Фота ілюстрацыйнае

Адразу пасля знікнення мужчыны ў міліцыі пачалі расследаванне з сям’і. Выглядала, аднак, што адносіны з жонкай былі звычайныя: час ад часу сварыліся, але хутка мірыліся. Дома Сяргея чакалі таксама 14-гадовая дачка і 13-гадовы сын, які быў асабліва блізкі з бацькам.

Менавіта сын бачыў бацьку апошнім: пасля вяртання са школы ён пачуў, як Сяргей размаўляў праз мабільны тэлефон, а пасля ўзяў торбу і пайшоў, не развітаўшыся.

Далей расследаванне высветліла, што ў сям’і часам усё ж узнікалі скандалы. Апошні быў якраз напярэдадні знікнення. Жонка сцвярджала, што асаблівай прычыны для гэтага не было, але, хутчэй за ўсё, сварка была звязаная з грашовымі праблемамі Сяргея. Ён захапляўся азартнымі гульнямі і часта траціў вялікія сумы ў казіно. У дзень знікнення ён прайграў не менш за $3000.

Сяргей добра зарабляў як адзін з кіраўнікоў фірмы па пастаўцы грузавікоў і запчастак, але апошнім часам сям’я амаль не атрымлівала ад яго грошай. У дадатак да фінансавых праблем ён заляцаўся да маладой дзяўчыны, што таксама магло выклікаць праблемы ў сямейным жыцці.

Сярод магчымых прычын знікнення разглядаліся і калегі па бізнэсе: у кампаніі была «чорная каса», з якой у пачатку верасня зніклі каля $10 000. Сяргея апошні раз бачылі ў офісе, а пасля ён як бы «растварыўся». Усе версіі, у тым ліку з удзелам калег, не далі выніку. У выніку мужчына быў абвешчаны ў нацыянальны і міжнародны вышук.

Падчас вышуку засяродзілі ўвагу і на машыне Сяргея — белым ВАЗ-2104. Яе пазней знайшлі, але ўжо без карыснай інфармацыі. Не пацвердзілася версія, што мужчына паехаў да сваячкі ў Санкт-Пецярбург. У канцы 2010-х сям’і паведамілі пра супадзенне прыкмет з нейкім целам у Віцебску, але генетычная праверка паказала, што гэта не ён.

Пры гэтым ні квіткоў, ні змены дакументаў, ні зняцця грошай з картак, ні перарэгістрацый нерухомасці — нічога гэтага, за што можна было б зачапіцца, не было. Урэшце ў 2011 годзе сям’я афіцыйна прызнала Сяргея памерлым і працягнула жыццё без яго.

А ў маі 2025 года ў адну са смаленскіх бальніц даставілі пажылога мужчыну з сардэчным прыступам. Разам з ім была жанчына, якая называла яго Сяргеем. Праверка дакументаў і база Інтэрпала пацвердзілі: гэта той самы зніклы чалавек. Амаль 20 гадоў таму ён атабарыўся ў аддаленай вёсцы ў Смаленскай вобласці, стварыў новую сям’ю і ўвесь час жыў вельмі замкнёна.

Са старой сям'ёй мужчына пакуль сустрэцца не гатовы.

Каментары5

  • да уж
    20.08.2025
    решил проблемы в семье по-мужски
  • Старо як свет
    20.08.2025
    “Але апошнім часам сям’я не атрымлівала ад яго грошай”
    Стаміўся ён карміць неўдзячную талаку, кінуў усё майно ім і ціха зваліў паміраць туды, дзе яго зразумелі. Адчапіцеся ад мужыка, сквапныя фэматэрарысткі!
  • Фемтеррор
    20.08.2025
    Старо як свет, а как же отвечать за свои "мужыцкие" дела и достойно держать лицо даже в невзгодах?

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць