Свет44

Альпіністка з Расіі ўжо тыдзень знаходзіцца на вышыні 7000 метраў: выратаваць яе не могуць, ежа ў яе скончылася

47-гадовая Наталля Нагавіцына, расійская альпіністка, трапіла ў драматычную сітуацыю: падчас спуску з найвышэйшай кропкі Цянь-Шаня ў Кыргызстане 12 жніўня яна атрымала пералом падчас спуску. Гэта здарылася на вышыні каля 7000 метраў. Надвор'е пакуль не дазваляе ёй дапамагчы. У гэтых жа гарах чатыры гады таму памёр яе муж.

47-гадовая Наталля Нагавіцына 12 жніўня атрымала пералом падчас спуску з Піку Перамогі на вышыні каля 7000 метраў. 

На наступны дзень да Наталлі падняліся італьянец Лука і немец, якія прынеслі спальны мяшок, ежу і гарэлку, заначавалі з ёй, а потым спусціліся назад у лагер па падмогу.

Аднак наступная спроба пад’ёму скончылася трагедыяй: італьянец загінуў ад абмаражэнняў і ацёку мозгу.

У гэты ж дзень выратавальны верталёт не змог эвакуіраваць Наталлю з-за складаных умоваў надвор’я і здзейсніў жорсткую пасадку. З 10 чалавек пацярпелі двое, астатнія пачалі эвакуацыю Рамана, спадарожніка Наталлі, які стаў спускацца па дапамогу, і нямецкага альпініста.

На гэты момант вядома, што Наталля знаходзіцца ў разарваным ветрам намёце, укрытая ў спальным мяшку. Паводле кадраў з беспілотніка, яна жывая, але засталася без ежы. 

Зараз умовы надвор’я робяць эвакуацыю немагчымаю.

Чатыры гады таму ў гэтых жа гарах загінуў муж Наталлі — Сяргей Нагавіцын, які памёр ад інсульту на вышыні 6900 метраў. Тады Наталля не пакінула яго і правяла побач усю ноч, чакаючы эвакуацыі.

Пазней яна зноў паднялася на пік Хан-Тэнгры і ўстанавіла там памятную шыльду. Аб гэтай гісторыі рэжысёр Дзмітрый Сініцын зняў дакументальны фільм «Застацца з Хан-Тэнгры».

З пачатку жніўня ў гарах Кыргызстана загінулі трое замежнікаў, яшчэ некалькі чалавек атрымалі цяжкія траўмы. 

Каментары4

  • Беспілотнік
    20.08.2025
    Калі беспілотнік там лятае і здымае, то чаму ён не можа скінуць ежу, паліва ці кісларод?
  • 123
    21.08.2025
    Беспілотнік, Как вы это себе представляете это все попадет в палатку? Снег, видимость ноль, и Наталья не может со сломанной ногой выйти в буран из платки и искать то, что сбросит беспилотник, даже если он и что сбросит - все снегом заметет за считанные минуты. Вообще пишут, что она уже не подает признаков жизни. Врач реаниматолог написал, даже если бы ее сняли с горы через пару дней, шансов выжить у нее было бы практически ноль - обморожение, кислородное голодание мозга, инфекция от перелома ноги не дает шансов в таких условиях.
  • Гляньце на відэа
    21.08.2025
    123, у артыкуле ёсць відэа. Сонца, няма завірухі, нічога не замяце. Таксама добра відаць палатка, да яе блізка, дрон пралятае і над палаткай. Не разумею, чаму не паспрабавалі скінуць у той жа дзень. Шанцы малыя, але чаму не скарыстацца, калі яны ёсць?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Ці праўда, што за кветнікі каля пад'езда цяпер будуць штрафаваць?5

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць