Грамадства11

У Беларусі з 1 студзеня павялічваецца мінімальны стаж для назначэння пенсіі з 10 да 15 гадоў

У Беларусі з 1 студзеня 2015 года павялічваецца мінімальны стаж работы для назначэння пенсіі па ўзросце і пенсіі за выслугу гадоў з 10 да 15 гадоў работы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Адпаведны ўказ нумар 570 «Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 снежня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Гэта мера не распаўсюджваецца на слабаабароненыя катэгорыі грамадзян, для якіх фарміраванне працяглага стажу аб'ектыўна ўскладнена (шматдзетныя маці, маці інвалідаў з дзяцінства, інваліды з дзяцінства). Для іх захоўваецца мінімальны стаж работы 5 гадоў.

Прадугледжваецца таксама назначэнне сацыяльнай пенсіі грамадзянам, якія не сфарміравалі мінімальнага працоўнага стажу, неабходнага для назначэння працоўнай пенсіі па ўзросце, не раней дасягнення ўзросту 65 гадоў для мужчын і 60 гадоў для жанчын. Пры гэтым дзеючыя нормы назначэння сацыяльных пенсій захоўваюцца для сацыяльна слабаабароненых катэгорый грамадзян — дзяцей-інвалідаў, інвалідаў, у тым ліку інвалідаў з дзяцінства, дзяцей, якія страцілі карміцеля.

Дакументам прадугледжваецца з 1 студзеня 2015 года для вылічэння пенсіі па ўзросце за кожны поўны год стажу работы звыш 35 гадоў у мужчын і 30 гадоў у жанчын павелічэнне пенсіі на 1 працэнт сярэднямесячнага заработку, але не менш чым на 0,7 працэнта сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне, што прымяняецца для карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянера.

З 1 студзеня 2016 года пенсіі асобам, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, павялічваюцца на 0,1 працэнта, 0,2 працэнта, 0,3 працэнта, 0,4 працэнта, 0,5 працэнта сярэднямесячнага заработку адпаведна за кожны год стажу работы звыш 40 гадоў па 45-ы год уключна ў мужчын і звыш 35 гадоў па 40-ы год уключна ў жанчын.

Гранічная велічыня сярэдняй заработнай платы, што ўлічваецца пры вылічэнні пенсіі асобам, якія маюць стаж работы 36 гадоў і больш у мужчын і 31 год і больш у жанчын, павялічваецца да пяцікратнай.

Пры вылічэнні працоўнай пенсіі ўводзіцца абавязковае прымяненне даных аб заработнай плаце, зафіксаваных у сістэме персаніфікаванага ўліку плацельшчыкаў і ўзносаў.

Павялічваецца гранічная велічыня сярэдняй заработнай платы з чатырохкратнай да пяцікратнай для выплаты абавязковых страхавых узносаў у дзяржаўны пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва для работадаўцаў і працуючых грамадзян.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім25

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца аўтобуса двойчы высадзіў дзіця-інваліда3

Ціханоўскія сфатаграфаваліся з палітыкам, якая назвала Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы ФОТАФАКТ11

У інтэрнэце ўжо прадаюць учорашні аўтограф Сабаленкі4

Мігранты з Узбекістана, якія толькі прыехалі, папрасілі вярнуць іх з Беларусі: абяцаных заробкаў няма39

Севярынец: Гукі ўдараў былі такія важкія, што будынак Акрэсціна фізічна дрыжэў18

Унучка Лукашэнкі будзе вучыцца на мэтавым6

Экс-прэм'ер Літвы расказаў, што яго запрашала пераехаць у Беларусь таямнічая журналістка1

Рыначны сацыялізм: Кітай і В'етнам перайшлі на гэтую мадэль. Ці ўдасца і Кубе?4

Караеў праінспектаваў Мір пасля скаргаў, што турыстам там няма дзе паесці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім25

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць