Спорт22

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай

Учора «МЛ Віцебск» выбыў з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў у першым раўндзе, прайграўшы румынскай «Універсітаце» ў двух матчах (1:4, 0:1). Чэмпіён Беларусі працягне гуляць у еўракубках, адправіўшыся ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый.

Фота: ФК «Суцьеска»

Яго супернікам будзе шасціразовы чэмпіён Чарнагорыі «Суцьеска», якая таксама выйграла першынство краіны і сёлета.

Матчы другога раўнду пройдуць 23 і 30 ліпеня. 

«Суцьеска» базуецца ў горадзе Нікшыч і названая ў памяць пра югаслаўскіх камуністычных партызан, што загінулі ў бітве пры рацэ Суцьеска падчас Другой сусветнай вайны. Рака знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Босніі і Герцагавіны.

Бітва на Суцьесцы адбывалася месяц, з 15 мая па 15 чэрвеня 1943 года і стала стала кульмінацыяй Народна-вызваленчай вайны ў Югаславіі і таксама найбуйнейшай, а таксама самай кровапралітнай партызанскай бітвай Другой сусветнай вайны ў Еўропе.

З югаслаўскага боку ў бітве ўдзельнічалі чатыры дывізіі агульнай колькасцю каля 22 тысяч чалавек, у тым ліку прыкладна 4 тысячы хворых і параненых. Гэта былі сербы, чарнагорцы, харваты-партызаны.

З нямецкага боку былі задзейнічаны германскія, італьянскія, харвацкія усташска-дамабранскія (вайсковыя і мілітарныя фармаванні Незалежнай Дзяржавы Харватыя) і балгарскія войскі, па розных ацэнках ад 90 да 127 тысяч чалавек.

У выніку бітвы Народна-вызвольная армія Югаславіі пераламала ход вайны ў краіне, ініцыятыва перайшла да партызан. 

Агульныя страты партызан склалі 7500 чалавек, немцаў, італьянцаў, харватаў-дамабранаў і балгараў — каля 5500 чалавек.

У гонар пра бітву былі напісана некалькі кніг і знята некалькі фільмаў.

Партызаны пры Суцьесцы, фота Wikimedia Commons

Каментары2

  • Жвір
    16.07.2026
    Сапраўды, цікава, і малавядома, пра гэта не распавядалася ў гісторыі ВАВ, якой давала яе школа.
    Нікшыч, дарэчы, гэта па-сутнасьці вёска. Некалі ў месцы працавала вытворчасьць скураных вырабаў і адпаведнай сыравіны для галантарэйнай прамысловасьці. Цяпер ад яе нічога не засталося. А яшчэ там вараць ці не адзіны ў Чарнагорыі брэнд піва, у якога таксама ёсьць свая гісторыя. Распавядаць ня буду, каб ня множыць оффтоп. :) Скажу толькі, што ў рэстаранах і пляжных шалманах, яго прапануюць у добрай якасьці, бутыляванае не каштаваў.
  • Ёсік
    16.07.2026
    А беларускія каманды павінны мець мусаўска-армейскія назвы. Нават, прыгожае слова Цмок замінала, што ў нейкае га.но перайменавалі, таму і вынікі такія ж га.нянскія.

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Кыргызстан4

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць