Здарэнні33

Па справе аб незаконным паляванні ў чарнобыльскай зоне праходзяць 11 чалавек — інспектары прыродааховы, егеры, міліцыянеры

Па справе аб незаконным паляванні ў чарнобыльскай зоне, у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці, пра якую нядаўна стала вядома, праходзяць 11 чалавек, паведаміла праграма «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1» вечарам 14 снежня. Сярод фігурантаў-баканьераў — інспектары прыродааховы, егеры, работнікі лясгаса і супрацоўнікі міліцыі.

Пакуль вядома пра чатырох забітых ласёў. Дата ўчынення злачынства — 7 снежня. Асноўныя падазроныя былі затрыманыя ў гэты ж дзень. Прычынены ўрон прыродзе за кожнага забітага лася ацэнены ў 900 базавых велічынь, усяго — больш за паўмільярда рублёў. Фігурантаў справы чакае крымінальная адказнасць за службовыя злачынствы і штрафы за незаконнае паляванне.

Па зоне браканьеры перамяшчаліся на цюнінгаваным «УАЗе» са спецнумарам «СЕРЕГА», які, як сцвярджаюць тэлевізіёншчыкі, быў вядомы ва ўсёй акрузе. Гаспадара машыны і яго сваяка ўсе баяліся. Менавіта яны асноўныя фігуранты крымінальнай справы: бацька — егер Гомельскага БТПР, сын — намеснік начальніка міжраённай Гомельскай інспекцыі прыродааховы. Паводле сведчання жыхароў вёскі Свяцілавічы, бацька арганізаваў у зоне бізнес па здабычы дзічыны. Адзін з яго партнёраў — расіянін, жыхар найбліжэйшага расійскага пасёлка Чырвоная Гара. У яго быў пропуск на бесперашкоднае наведванне чарнобыльскай зоны.

Падчас вобшуку галоўнага фігуранта канфіскавана восем паляўнічых стрэльбаў, чатыры карабіны і некалькі соцень патронаў.

Асаблівае месца ў арсенале займалі «яжы» — дробныя канструкцыі з кавалкаў арматуры, згорнутыя асаблівым спосабам. Іх раскідвалі за сабой на дарозе, што не давалі магчымасці міліцыі, ляснікам дабрацца да браканьераў.

13 снежня Дзяржаўная інспекцыя па ахове жывёльнага і расліннага свету аб'явіла аб тым, што супрацоўнікамі КДБ 7 снежня была затрыманая група паляўнічых у колькасці больш чым 10 чалавек, сярод якіх — службовыя асобы шэрагу структур, у тым ліку два супрацоўнікі Гомельскай абласной і міжраённай інспекцый аховы жывёльнага і расліннага свету.

12 снежня калегія Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету прыняла рашэнне аб звальненні намесніка начальніка Гомельскай абласной інспекцыі, паніжэнні на пасадзе начальніка Гомельскай міжраённай інспекцыі, а таксама прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці начальніка Кармянскай міжраённай інспекцыі, на тэрыторыі якой было ўчынена правапарушэнне, і начальніка аператыўна-аналітычнага аддзела Гомельскай абласной інспекцыі. Супрацоўнікі, якія знаходзяцца пад следствам, будуць звольненыя з выкананнем устаноўленых працэдур у межах крымінальнай справы.

Цяпер абвінавачанне прад'яўлена 11 асобам, у тым ліку тром супрацоўнікам інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету, пяці супрацоўнікам гомельскай міліцыі і службовай асобе Веткаўскага спецлясгаса.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася». Боты ўсталі на абарону Карыны Шуляк21

Затрыманы трэці падазраваны ў замаху на генерала ГРУ1

Ва Украіне 72‑гадовы мужчына сякерай і малатком забіў пяць чалавек — усе яны перасяленцы ад вайны11

У файлах Эпштэйна згадваецца знакамітае беларускае мадэльнае агенцтва4

За год у Польшчы выявілі каля 1400 беларусаў-нелегалаў

Народ пабег глядзець «Валадара пярсцёнкаў» па-беларуску — на некаторыя сеансы ўжо не набыць квіткі13

Цягнік Масква — Мінск спазняецца на дзве з паловай гадзіны. На адным з пераездаў ён пратараніў аўтамабіль

Рыбак злавіў пад Мінскам шчупака вагой 12 кілаграмаў2

У гарах Балгарыі за тыдзень знайшлі шэсць трупаў. Мяркуюць, што трое забілі іншых траіх. Але хто тады забіў іх саміх?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць