Меркаванні55

Балыкін: «Улада перайграла індывідуальных прадпрымальнікаў»

ІП засталіся ні з чым.

Улада перайграла індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП). Такую думку выказаў незалежны эксперт юрыст Сяргей Балыкін, падводзячы па просьбе БелаПАН вынікі супрацьстаяння, што доўжылася на працягу года з‑за указа прэзідэнта № 760.

На жаль, паводле слоў Балыкіна, беларускія ІП аказаліся здольныя толькі на стыхійныя акцыі пратэсту, ды і тое нешматлікія. «Аднак правесці акцыю пратэсту мала. Неабходна ўмець скарыстацца яе вынікамі. Але ні самі прадпрымальнікі, ні іх прадстаўнікі не здолелі на працягу года ясна артыкуляваць праблемы ІП. На жаль, большасць аргументаў супраць 760‑га ўказа былі эмацыянальныя. Прававых, эканамічных аргументаў гучала вельмі мала», — канстатаваў С.Балыкін.

Пры гэтым, як зазначыў эксперт, вынікамі акцый пратэсту ІП скарысталіся зусім іншыя людзі, якім удалося пралабіраваць змяненні ў заканадаўства, што паляпшаюць умовы дзейнасці юрыдычных асоб. Так, напрыклад, ужо спрошчана працэдура рэгістрацыі юрыдычных асоб, рыхтуюцца дакументы па спрашчэнні парадку ўвозу імі тавараў.

«Індывідуальныя прадпрымальнікі засталіся ні з чым, — сказаў С.Балыкін. — Разам з тым існуе дастаткова шмат юрыдычных аргументаў і эканамічных разлікаў, якія наглядна дэманструюць неабгрунтаванасць 760‑га ўказа».

Эксперт прагназуе, што на практыцы прымяненне ўказа тымі, хто застаецца ў форме ІП, выкліча цяжкасці з пацвярджэннем сваяцтва са сваімі работнікамі, бо бацькі і дзеці, браты і сёстры, напрыклад, могуць мець розныя прозвішчы. Апрача таго, у адпаведнасці з указам у ІП змогуць працаваць толькі сваякі першага кругу сваяцтва, зазначыў С.Балыкін.

Ён таксама звярнуў увагу на тую акалічнасць, што імкненне працягваць сваё існаванне ў форме ІП спарадзіла хвалю фактычных фіктыўных рэгістрацый індывідуальнымі прадпрымальнікамі сваіх работнікаў у якасці ІП. «Гэта будзе мець вынікам пераразмеркаванне тавараў згодна з шэрымі схемамі. Бо легальна ІП — плацельшчык адзінага падатку іншаму ІП — плацельшчыку адзінага падатку тавар перадаць не можа», — сказаў незалежны эксперт.

БелаПАН

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі10

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Усе навіны →
Усе навіны

У бабы Ані ў Чачэрскім раёне хата круцейшая за музей. А сама яна спявае, вышывае і беражэ традыцыі3

У Гродзенскім раёне мужчына пайшоў у лес і не вярнуўся

Італія прыпыніла «шэнген» з Іспаніяй на фоне мігранцкага крызісу ў Сеуце

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю39

У Кеніі раптоўна загінулі 15 сланоў. Перад смерцю ў іх быў параліч

Беларуска хацела выехаць з Беларусі па замежным пашпарце. Яе не пусцілі2

Найдаражэйшы дом чэрвеня ў Мінску прадалі амаль за 400 тысяч даляраў

Белы дом абвінаваціў у сітуацыі ў Сеуце прыхільнікаў «ультралевай глабалісцкай палітыкі»7

На Вячы па цане катэджа прадаецца вядомая база адпачынку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі10

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць